Оазис красоты в Увалоках. Ольга Журавлёва и Софья Гора дали вторую жизнь родительской усадьбе

Источник материала:  
27.06.2018 — Разное

Як стала нядаўна вядома, пад знакам Года малой радзімы ў Беларусі пройдзе не толькі 2018-ы, а і наступныя два гады. Але некаторым людзям не трэба ніякіх афіцыйных дакументаў для адраджэння роднага кута – туды яны імкнуцца па закліку сэрца. Да такіх адносяцца Вольга Васільеўна Жураўлёва і Соф’я Васільеўна Гара (дзявочае – Шнітко). Іх бацькоўская сядзіба ва Увалоках не апусцела з цягам часу, а пераўтварылася ў сапраўдны райскі куток, зайграла новымі фарбамі.

Заўсёды ў працы

Участак каля гэтага дома ніколі не бачыў пустазелля. Здаўна тут цанілі кожны метр зямлі і апрацоўвалі яе. “З дзяцінства нас прывучалі да гэтага. Бацькі не клаліся спаць, не зрабіўшы ўсе справы на падворку, а мы не ішлі гуляць, не выканаўшы даручаную работу”, – прыгадваюць сёстры.Оазис красоты в Увалоках. Ольга Журавлёва и Софья Гора дали вторую жизнь родительской усадьбе

Стаўшы дарослымі, яны не змянялі сваёй звычцы дапамагаць бацькам і часта наведваліся ва Увалокі па выхадных. Калі ж самых блізкіх людзей не стала, а жанчыны пайшлі на заслужаны адпачынак, вырашылі вярнуцца з гарадоў на малую радзіму. З красавіка па кастрычнік жывуць тут удзвюх, а зімой наведваюцца кожны тыдзень.  Успамінаюць, як у дзяцінстве садзілі па 5 сотак агуркоў, частку ўраджаю прадавалі, каб зарабіць капейку для вялікай сям’і, у якой выхоў­валася чацвёра дзяцей. Зараз маштабы гэтай культуры на ўчастку меншыя, але чаго толькі не даглядаюць гэтыя працавітыя жанчыны, каб вырашчанага хапіла і сабе, і дзецям з унукамі – не толькі стандартны набор з капусты, морквы, таматаў, буракоў, але і цеплалюбівыя кавуны і дыні. Вырошчваюць сёстры і садавіну. Багатым ураджаем за клопат штогод адорваюць яблыневы сад, вінаград, маліны, парэчкі, клубніцы і нават буякі. А колькі нарыхтовак яны робяць з усяго вырашчанага!Оазис красоты в Увалоках. Ольга Журавлёва и Софья Гора дали вторую жизнь родительской усадьбе

Іх бацькі трымалі карову, каня, авечак, птушку. Канечне, цяпер завесці рагулю жанчыны не могуць, але як толькі вясной вяртаюцца ва Увалокі, адразу купляюць курэй. Да таго ж спраўляюцца яшчэ і з пчалінай пасекай! Асноўны клопат аб усім гэтым кладзецца на плечы Вольгі і Соф’і, але пры магчымасці дапамагаюць і дзеці з унукамі. Нават пяцігадовая Насця, якая прыехала да бабуль з Мінска, нягледзячы на гарадскую прапіску, ахвотна ўжо бярэцца за пасільную ёй працу: палівае градкі, пасвіць птушку.

“Многія вяртаюцца ў родныя вёскі толькі тады, калі там ёсць возера, рэчка, лес. Мы ж з горада едзем сюды зусім не за адпачынкам. Вельмі хочацца, каб не зарастала сцяжынка да роднай хаты”, – гавораць жанчыны.

Пераемнасць пакаленняў

Уся іх вялікая сям’я любіць збірацца ў бацькоўскім доме ва Увалоках, дзе захаваны дух мінуўшчыны. Рарытэтнай у сваім родзе з’яўляецца кухонная шафа, якая дасталася ад прадзеда. Мяняць гэты прадмет мэблі, якому больш за 100 гадоў, на сучасныя гарнітуры не сталі – штосьці падмацавалі, крыху падфарбавалі, чым захавалі шафу практычна ў некранутым выглядзе. Казачнай атмасферы дому надае і вялізны куфар, што размясціўся ў цэнтральным пакоі. У ім у свой час захоўвалі будучы пасаг для прадстаўніц жаночай паловы сямейства – зараз жа ён выступае ў ролі традыцыйнай шафы.Оазис красоты в Увалоках. Ольга Журавлёва и Софья Гора дали вторую жизнь родительской усадьбе

Нямала старых рэчаў, якія ў руках дбайных гаспадароў атрымалі другое жыццё, і ў двары. Выдатным дэкаратыўным элементам стаў калаўрот, на якім прала маці гераінь нашага аповеду. “Такога майстра яшчэ пашукаць трэба было! – расказ­вае Вольга Васільеўна. – Нітка атрымлівалася надзвычай тонкай, але трывалай. Мы хоць і не перанялі ад мамы сакрэтаў прадзіва, але яе галоўны рабочы інструмент захавалі. Прыемна, што зараз нашы ўнукі, ды і суседскія дзеці нярэдка падыходзяць да калаўрота, цікавяцца яго ўладкаваннем”.

Знайшоў сваё прымяненне ля дома і стары конскі вазок, які шмат гадоў праслужыў у гаспадарчых мэтах. Ну а каб выглядаў максімальна арганічна, гаспадары “запрэглі” ў яго драўлянага коніка.

У гэтай сям’і адказна берагуць здабыткі продкаў. Колькі разоў прапаноўвалі ім немалыя сумы за продаж старога дзедаўскага дома, што размешчаны ля бацькоўскага – не пагадзіліся. І хоць выкарыстоўваецца памяшканне найперш як склад, развітацца з ім сёстры не гатовы.

У аазісе прыгажосці

Над афармленнем двара С.Гара і В.Жураўлёва вельмі пастараліся. Заходзіш да іх – і трапляеш нібыта ў казку. Вочы разбягаюцца ад мноства рознакаляровых кветак: ірысаў, гваздзікоў, петуній… Прывабліваюць не толькі жывыя, але і зробленыя з пластыкавых бутэлек. Бліжэй да сада ўзвышаецца яблынька, якая пастаянна “цвіце” – яе гаспадыні зрабілі з сухога дрэўца, прымацаваўшы да галін штучныя кветкі. Удала ўпісаўся ў інтэр’ер былы веласіпед унучкі, які стаў адмысловай падстаўкай для вазонаў. “Плаваюць” сярод кветнікаў, у тым ліку “бутэлечных”, лебедзі з пакрышак.Оазис красоты в Увалоках. Ольга Журавлёва и Софья Гора дали вторую жизнь родительской усадьбе

“Не адзін год мы з Вольгай добраўпарадкоўваем двор, – расказвае Соф’я Васільеўна. – Пачыналі з кветак, зрабілі альпійскую горку. Паступова тэрыторыя “абрастала” рознымі экспанатамі – прыладамі накшталт старога праса, вядзёр і нават абутку. Дайшла чарга і да плоту, які набыў выгляд пачака з каляровымі алоўкамі”.

“Памаладзеў” і дзедаўскі дом. На пацямнелых сценах удала размясціліся яркія выявы прадстаўнікоў флоры і фауны, вырабленых з пластыкавых бутэлек і накрывак ад іх. Дызайнерам усёй гэтай прыгажосці з’яўляецца Вольга – у мінулым бухгалтар, Соф’я – тэхнолаг цяплічнай вытворчасці са здольнасцямі будаўніка – увасабляе ў жыццё задумы.

Не пакідаюць гаспадыні на “самаўпраўнасць лёсу” і суседні двор, закінуты пасля пажару, – абкошваюць траву, прыбіраюць смецце. Знаёмыя гавораць, што ў сясцёр не толькі ў двары і ў доме, але і ў сэрцах прыгажосць і парадак. Не перастаюць, аднак, здзіўляюцца іх пастаяннаму натхненню, вялікай фантазіі і апантанасці ў афармленні сядзібы. Прычым, не толькі па-добраму зайздросцяць, а і самі імкнуцца не адставаць – таксама наводзіць прыгажосць.

Вольга КАМАРКОВА, Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←В Беларуси предлагают ввести налоговый вычет на медуслуги и откорректировать земельный налог

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика