В Райце школьники отдыхают и работают

Источник материала:  
27.06.2018 — Разное

В Райце школьники отдыхают и работают

Летнія канікулы, якіх так чакалі вучні, у самым разгары.Кожны  праводзіць іх па-свойму. Якімі дзеці прыйдуць у школу ў новым навучальным годзе, будзе залежыць ад арганізацыі летняга адпачынку. Аднак як бы нечакалі  дзеці лета, штогод сярод іх знаходзяцца жадаючыя не толькі павесяліцца і цікава  правесці час, але  і папрацаваць, набыць першы вопыт работы, зарабіць уласныя грошы,якія, напэўна, кожны зараней спланаваў, куды патраціць. Зрабіць гэта можна перш за ўсё ў прышкольных лагерах працы і адпачынку, асноўная задача якога – прывучэнне да працы, аздараўленне і адпачынак

З  мэтай занятасці навучэнцаў  у летні  перыяд на  базе ўстановы адукацыі “Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” арганізавана  работа лагера працы і адпачынку “Факел”. Дзеці  працуюць  у школьнай бібліятэцы, займаюцца падшыўкай газет, часопісаў, рамонтам кніг.

Неабходна памятаць, што лагер працы і адпачынку забяспечвае дзяцей зменнай дзейнасцю, пераключэннем з працоўнай дзейнасці на адпачынак, дасуг.Распарадак аздараўленча-працоўнай змены вельмі насычаны. Як прынята ў лагеры працы і адпачынку, 4 гадзіны- на працоўную дзейнасць, а затым -каб у дзяцей  быў стымул і азарт да работы, выхавацелі праводзяць разнастайныя мерапрыемствы ў рамках  рэспубліканскай акцыі “Малая радзіма: эстафета карысных спраў”, “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, “Мы гэтай памяці верныя”.

Дзецям  ствараюцца  ўмовы для здаровага  інтарэсу ў пазнанні акружаючага свету, яны вучацца самастойна думаць, прымаць рашэнні, зараджаюцца духоўнай і фізічнай энергіяй.

Летні лагер працы і адпачынку – гэта магчымасць  дадатковага самавыхавання, рэалізацыі творчых магчымасцей  дзіцяці.

Лета-2018  для нашых  навучэнцаў – гэта час прадуктыўнага адпачынку.

 

Антаніна Мялешка,

начальнік лагера працы і адпачынку

ДУА “Райцаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”

←Финансовая милиция заподозрила криминал в банкротстве добрушского предприятия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика