Праз год стартуюць ІІ Еўрапейскія гульні

Источник материала:  
27.06.2018 — Разное

Праз год стартуюць ІІ Еўрапейскія гульні

Да старта ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску застаўся адзін год. 21 чэрвеня 2019 года беларуская сталіца прыме спаборніцтвы, удзельнічаць у якіх будуць больш за чатыры тысячы спартсменаў з 50 краін.

Як інфармаваў журналістаў намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Анатолій Котаў, у Мінску фактычна адбудуцца чатыры афіцыйныя чэмпіянаты Еўропы. У дзесяці відах спорту пройдуць кваліфікаваныя спаборніцтвы да Алімпійскіх гульняў. Усяго ж будзе прадстаўлена 15 відаў спорту: ад лёгкай атлетыкі да пляжнага футбола і самба.

Пасля ўрачыстага адкрыцця галоўнай арэны Гульняў – стадыёна «Дынама» – арганізатарам застанецца завяршыць будаўнічыя работы ў ціры імя маршала Цімашэнкі і дыспансеры спартыўнай медыцыны. Заканчваецца будаўніцтва інтэрнатаў у Студэнцкай вёсцы, якія будуць здадзены ў канцы года. Улічваючы распрацаваную сістэму маршрутаў, час даезду да любога з аб’ектаў Гульняў скароціцца да пары дзясяткаў мінут.

Каардынацыйная камісія ЕАК запэўнівае, што ўжо сёння Беларусь гатова прыняць спаборніцтвы. Вядома, будуць праведзены пэўныя дапрацоўкі. Хутка будуць прадстаўлены і талісманы Гульняў.

(Паводле матэрыялаў рэспубліканскіх СМІ)

 

АБНОЎЛЕНЫ СТАДЫЁН «ДЫНАМА»

Абноўлены стадыён «Дынама» ў Мінску стане родным домам для аматараў актыўнага адпачынку. Аб гэтым на цырымоніі адкрыцця стадыёна заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«Абапіраючыся на традыцыі і вопыт, сёння мы пачынаем новы адлік жыцця вялікага культурна-спартыўнага цэнтра. Усімі рэстаўрацыйна-будаўнічымі работамі тут займаліся выключна беларускія спецыялісты. Выкарыстаўшы перадавыя тэхналогіі, яны беражліва захавалі гістарычную аснову, пры гэтым зрабілі яго сучасным і высокатэхналагічным. Сюды з гонарам можна запрашаць знакамітых спартсменаў з усяго свету, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – Перакананы, стадыён абавязкова стане родным домам для аматараў актыўнага адпачынку. З гэтага часу на «Дынама» пастаянна будуць праходзіць самыя маштабныя і цікавыя мерапрыемствы».

Прэзідэнт Беларусі ад імя спартыўных балельшчыкаў, спартсменаў і ўсяго беларускага народа, выказаў словы ўдзячнасці за выдатны стадыён. «Я памятаю, ведаю, што яшчэ вельмі шмат, на шчасце, жывых легендаў гэтага стадыёна. І прымаючы рашэнне аб яго адраджэнні, а фактычна – аб нараджэнні на гэтай базе новага фізкультурна-спартыўна-культурнага цэнтра, я думаў аб тых, хто гуляў на гэтым стадыёне, хто звязаў свой лёс з гэтым стадыёнам, хто жыў гэтым стадыёнам, хто хадзіў на гульні, матчы, спаборніцтвы і канцэрты на гэты стадыён. А іх яшчэ мільёны – ад нашых каментатараў-журналістаў да найвялікшых спартсменаў», – адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб гісторыі легендарнага стадыёна, дзе праходзілі і спаборніцтвы Алімпіяды-80. А ўжо ў 2019 годзе стадыён «Дынама» стане сэрцам II Еўрапейскіх гульняў. Тут пройдуць цырымонія адкрыцця і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы.

«Спорт і алімпійскі рух служаць высокім і высакародным мэтам. Яны прызначаны аб’ядноўваць краіны і народы, умацоўваць волю і характар атлетаў, дарыць мару падрастаючаму пакаленню. Дык няхай жа і наш абноўлены стадыён будзе адным з сімвалаў гэтых цудоўных ідэалаў!» – пажадаў Прэзідэнт Беларусі.

Арганізатары цырымоніі адкрыцця абноўленага стадыёна «Дынама» падрыхтавалі маштабную і насычаную музычна-спартыўную праграму. Перад гледачамі выступілі вядомыя беларускія выканаўцы.

Спартыўная праграма стала не менш насычанай. Лёгкаатлетычная эстафета сярод юных выхаванцаў спартыўных школ з усіх рэгіёнаў краіны дала магчымасць праявіць сябе многім юнакам і дзяўчатам, кандыдатам на ўдзел у буйных міжнародных спаборніцтвах.

Упрыгажэннем адкрыцця «Дынама» стаў футбольны матч зборнай камандаў мінскага і брэсцкага «Дынама» са зборнай клубаў чэмпіянату Беларусі.

На наступны дзень адбылася міжнародная матчавая сустэча па лёгкай атлетыцы.

БелТА

←Конец путанице. Почему Softeq Flash Solutions, которую четыре года назад купил южнокорейский гигант, сменила название

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика