27 чэрвеня ў Беларусі будзе да +28

Источник материала:  
26.06.2018 19:44 — Разное
27 чэрвеня ў Беларусі будзе да +28
Фота: pixabay.com

Пераменная воблачнасць прагназуецца ў Беларусі 27 чэрвеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і зранку па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах — з навальніцамі. Вецер чакаецца ўсходні, паўночна-ўсходні 5-10 метраў за секунду, удзень па поўдні Беларусі яго парывы ​​могуць дасягаць 14 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра пакажа +9...+15, удзень ён падымецца да 23-28 градусаў цяпла.

←Российские Су-34 и Су-30СМ пролетят над Минском в параде ко Дню независимости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика