Работники Миорской прокуратуры принимают поздравления

Источник материала:  
26.06.2018 — Разное
>

Работники Миорской прокуратуры принимают поздравления Дзверы ў службовыя кабінеты работнікі пракуратуры раёна адчыняюць за адну-дзве гадзіны да пачатку працоўнага дня. Аб’ём іх службовых клопатаў вымяраецца сотнямі старонак дакументаў, законаў, пастаноў, прадпісанняў.

Работники Миорской прокуратуры принимают поздравления НА СТАЛЕ ў пракурора раёна Івана Волчыка больш за дзясятак папак. Калі скласці іх у адзін стос, дарастуць да столі. А то і вышэй. Сярод іх —  крымінальныя справы з вынесенымі судом прыгаворамі.


— Падтрымліваць дзяржаўнае абвінавачванне — службовы абавязак кожнага работніка пракуратуры. У судовых пасяджэннях удзельнічаем, згодна з загадзя складзеным графікам, — расказвае Іван Адамавіч. — Перш чым адправіцца ў суд, трэба дасканала вывучыць справу. Кожны матэрыял — лёс асобнага чалавека. Тут не можа быць фармальнага падыходу.


Пракурор заўважае, што за год накіроўвае ў суд мінімум сто спраў. Некаторыя з іх складаюць некалькі тамоў. Аднатомнікі — да 250 старонак. Па аб’ёме гэта амаль што мастацкі раман, па змесце — матэрыялы работы з падсудным, пацярпелым і сведкамі, даведкі, вынікі экспертыз і так далей. Справы па крадзяжах Іван Волчык чытае з калькулятарам. Падлічвае, ці правільна вызначылі прычынены ўрон.


Працоўны дзень у пракуратуры пачынаецца ў 9.00. Іван Адамавіч на месцы з васьмі раніцы. Часам раней. Штодня перад вачыма безліч афіцыйных папер. Курыруе работу аддзелаў унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, следчага камітэта. Удзельнічае ў пасяджэннях грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. Арганізоўвае дзейнасць пракурорскіх работнікаў па плане. Задачы на чарговы тыдзень абмяркоўваюць па пятніцах.


Лепшым адпачынкам ад службовых спраў Іван Волчык лічыць рыбалку. Азёры Міёршчыны ведае добра.


Работники Миорской прокуратуры принимают поздравления НАМЕСНІК пракурора Аляксандр Марцінчык пасля працоўнага дня таксама скіроўваецца на вадаём. Толькі з іншай мэтай — паплаваць. Так прыводзіць у тонус псіхалагічную і фізічную форму.


— На працягу дня пастаянна патрэбны ўважлівасць, засяроджанасць, удумлівасць. Дзе б ні знаходзіўся — у кабінеце ці ў зале суда. Паступова гэта становіцца звычкай, — гаворыць Аляксандр Іосіфавіч.


У раённым судзе намеснік пракурора праводзіць ледзь не палову рабочага часу. На працоўным месцы прымае грамадзян, якія звяртаюцца з рознымі пытаннямі, працуе з дакументацыяй. Адна са сфер адказнасці — заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі. Таму пастаянна цікавіцца звесткамі пра абавязаных асоб. Калі апошнія дапускаюць прагулы на працы, складае ў іх адрас афіцыйныя папярэджанні. Паўтарае змест асобных артыкулаў крымінальнага, грамадзянскага, працоўнага і іншых кодэксаў.


— Прыгадваю сваю стажыроўку ў пракуратуры Гродзенскай вобласці яшчэ ў 1994 годзе. Наш начальнік — вопытная і граматная жанчына — заўважала: “Не думайце, што я не чытаю кодэксы. Штодня гэта раблю”, — расказвае Аляксандр Марцінчык. — Сапраўды, заканадаўства змяняецца. Трэба сачыць за рознымі нарматыўна-прававымі актамі. Нават калі памятаеш змест таго ці іншага артыкула, пераправерыць сябе трэба абавязкова.


Работники Миорской прокуратуры принимают поздравления УВАЖЛІВА ўчытваецца ў законы і пастановы памочнік пракурора Вольга Барысенка. З 7.00 за камп’ютарам і паперамі.
— Аб’ём работы вялікі. З раніцы працуецца камфортней і хутчэй, чым вечарам. Больш паспяваеш, — тлумачыць Вольга Рыгораўна. — Вось па звароце юрыдычнай асобы склала заяву аб узбуджэнні прымусовай вытворчасці з прадпрыемства-даўжніка. Каб афор- міць дакумен т, шмат часу не трэба. А вывучэнне сітуацыі заняло два тыдні. Па выніках праверкі падрыхтавала прадстаўленне па дзяржзакупках у адну з устаноў. Звычайна такі дакумент займае 7-9 старонак. Працую над дакладной запіскай у пракуратуру вобласці па выкананні зямельнага заканадаўства.


Пералічаныя справы — сціплая ілюстрацыя да шматпланавай дзейнасці памочніка пракурора. Сваю работу Вольга Барысенка выконвае адказна і з запалам. Па выніках мінулага года стала лепшай у рэспубліцы сярод сваіх калег.


Часам прыходзіць у службовы кабінет у выхадныя дні. Адпачывае за праглядам кінафільмаў і тэлеперадач пра падарожжы. Калі ўдаецца выбрацца да сяброў у Полацк ці Віцебск, абавязкова наведвае выставы, музеі, тэатр.


***
Пракурорскім работнікам сёння тэлефануюць больш, чым звычайна. Калегі, сябры і знаёмыя віншуюць з прафесійным святам. Падзякаваўшы за добрыя словы і пажаданні, абаронцы закона зноў прымаюцца за штодзённыя справы. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

←ЗАЩИЩАЯ ПРАВА И СВОБОДЫ ГРАЖДАН

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика