52-гадовы жыхар Ліды забіў сваю жонку нажніцамі
26.06.2018 12:32
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: ria.ru
52-гадовы жыхар Ліды забіў сваю жонку нажніцамі. Мяркуецца, што канфлікт паміж імі ўзнік "на фоне матэрыяльных цяжкасцяў".
Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, мужчына стаў душыць жонку, а пасля нанёс ёй адзін удар нажніцамі. Ад атрыманага ранення 52-гадовая жанчына памерла.
Мужчына сам патэлефанаваў у міліцыю і расказаў пра тое, што адбылося. Пасля гэтага ён паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам (рэзаў вены і наносіў "калецтва ў вобласць грудзей"), але міліцыянеры не далі яму гэта зрабіць і затрымалі.
Адзначаецца, што сям'я была на добры рахунку, усе былі працаўладкаваныя. Падчас сваркі і мужчына, і жанчына былі цвярозыя.