Стоўбцаў родныя вобразы
25.06.2018
—
Разное
Як не намаляваць такія розныя маляўнічыя і цікавыя вугалкі свайго горада падчас яго шаноўнага юбілею, які мераецца стагоддзямі? Навучэнцы мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай школы мастацтваў падчас заняткаў не адну гадзіну правялі з эцюднікамі на вуліцах Стоўбцаў, занатоўваючы на аркушах архітэктурную гісторыю горада, непаўторнасць мясцін. Вось так адлюстравалі Стоўбцы ў сваіх работах Ірына Крывель, Патрысія Шчэкала, Вікторыя Ярашэвіч, Маша Шэйна, Марыя Францкевіч, Софія Масюкевіч.
Фота Васіля ЗЯНЬКО