Гродзенка знайшла ў пачку з курынымі шыямі чалавечы палец (шакуючае фота!)

Источник материала:  
22.06.2018 15:04 — Разное
Гродзенка знайшла ў пачку з курынымі шыямі чалавечы палец (шакуючае фота!)
Фота: productcenter.ru

Жудасная знаходка трапілася жыхарка Гродзеншчыны ў пачку з курынымі субпрадуктамі. Там жанчыне трапіўся чалавечы палец, паведаміў Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Сяргей Басько.

Жанчына купіла набор курыных шыек, а 21 чэрвеня стала іх размарожваць, каб прыгатаваць. Тады яна і пабачыла ў пакунку штосьці падобнае да чалавечага пальца. 

Пакупніца выклікала міліцыю, і праваахоўнікі знайшлі мужчыну з падобнай траўмай. Гэта быў супрацоўнік птушкафабрыкі ў Мінскай вобласці, дзе напрыканцы траўня і быў выпушчаны злашчасны пачак субпрадуктаў.

У міліцыі не выключаюць, што інцыдэнт адбыўся ў выніку здарэння на вытворчасці.

Як атрымалася высветліць у Еўрарадыё, гаворка ідзе пра прадукцыю Смалявічскай бройлернай птушкафабрыкі. У міліцыі горада Смалявічы нам пацвердзілі, што праверку па факце таго, што адбылося, працягвае Следчы камітэт. Але распавесці дэталі адмовіліся.

←В Минске почтили память павших в Великой Отечественной войне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика