Пры ДТЗ у Жлобінскім раёне адбойнік прашыў "Форд" (фота, відэа)
Фота: mchs.gov.by
Жахлівае ДТЗ адбылося ўначы 22 чэрвеня ў Жлобінскім раёне, паведамляе прэс-служба МНС.
Каля паловы трэцяй ночы ратавальнікі атрымалі паведамленне пра аўтааварыю каля вёскі Беліца. Пры гэтым у салоне аўтамабіля апынуўся заціснуты кіроўца, якога трэба дэблакаваць.
На месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што кіроўца "Форда Сіера" 1987 года выпуску не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў металічны адбойнік каля дарогі. Як бачна на фота, адбойнік літаратальна прашыў салон аўто.
Падчас ДТЗ у машыне былі 30-гадовы кіроўца і 27-гадовы пасажыр. Пасажыр змог выбрацца з аўто сам да прыбыцця падраздзяленняў МНС. З дапамогай спецінструмента ратавальнікі дэблакавалі кіроўцу. Медыкі шпіталізавалі яго з папярэднім дыягназам "закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом і ірваныя раны правага сцягна, пералом правага пляча.