Кормозаготовка на полях «Маяка-Ушачского»

Источник материала:  
22.06.2018 — Разное

Вялікі мехатрад ДП “Маяк-Ушацкі” ў чацвер амаль поўнасцю быў сканцэнтраваны на ўчастках ля Старога Сяла. Таму пыл на гравійцы да вёскі, які ўздымалі колы магутных трактароў, занятых на адвозцы зялёнай масы, практычна не паспяваў асядаць, як і не астываў рухавік кормаўборачнага камбайна – градус працы на палях напэўна нават перавышаў тэмпературу паветра.

На адносна невялікай адлегласці можна было сустрэць удзельнікаў практычна ўсяго “зялёнага канвеера”. Спадчына ад “Райаграсэрвіса” дасталася “Маяку-Ушацкаму”, мякка кажучы, не вельмі добрая – травы ў асноўным лугавыя. Але, па словах намесніка дырэктара па раслінаводстве А.Ю.Анецькі, які кіраваў працэсам корманарыхтоўкі непасрэдна на полі, для сёлетняга засушлівага года ўраджайнасць неблагая.Кормозаготовка на полях «Маяка-Ушачского»

– На сённяшні дзень скасілі каля 600 гектараў, 550 ужо ўбрана – звяраецца з запісамі ў блакноце Антон Юльянавіч. – Заклалі каля 2000 тон сенажу на траншэях ля комплексу “Маяк”. Касіць нам яшчэ даволі многа – усяго першым укосам трэба убраць травы на плошчы звыш 1400 гектараў. Скончым гэтыя ўчасткі і перавядзём мехатрад пад Завячэлле, будзем закладаць траншэі ля мясцовага комплексу, дзе зараз утрымліваецца наш дойны статак.

Тэмпы не вельмі задавальняюць маякоўцаў. У першую чаргу гэта тлумачыцца тым, што ў вялікай гаспадарцы на здрабненні зялёнай масы працуе адзін кормаўборачны камбайн. Другі КВК-800 ніяк не ўдаецца адрамантаваць і запусціць. Плюс паломкі іншай тэхнікі, якую і аднаўляць асабліва няма дзе – вось і выконвае гэтымі днямі дырэктар “Маяка-Ушацкага” Аляксандр Яўгенавіч Шкодзін функцыю забеспячэнца, дастаўляе запчасткі з Полацка.

– Наша асноўная баявая адзінка, – А.Ю. Анецька паказвае на МТЗ-3522, які здалёк рухаецца насустрач. – Жартаўліва называем яе “кацюша”, бо гэта касілка заўсёды на “перадавой”, на самых вялікіх плошчах.

Трохкорпусны славенскі агрэгат “Дыска” пакідае за сабой адразу 9 метраў скошаных траў, да таго ж мае функцыю плюшчэння. Зразумела, што выкарыстоўваць такую тэхніку на дробнаконтурных участках немэтазгодна.

Але трактарыст-машыніст, які спыніўся на хвіліну, кажа, што ўжо прызвычаіўся і на невялікіх ушацкіх. Яны яму не “родныя”, гаворка адразу выдае гараджаніна – Рыгор Курносаў прадстаўляе Полацкі камбінат хлебапрадуктаў – галаўное прадпрыемства інтэграцыйнай структуры.

– Асноўная праблема – каменне, – дзеліцца ўражаннямі мужчына. – Іх у вас багата. Калі не заўважу своечасова, прыходзіцца і па некалькі нажоў мяняць. На полацкіх землях за 12 гадзін касіў бывала і больш 40 гектараў. Тут так не атрымліваецца, але ў сярэднім за дзень выходзіць каля 30.

Р.Курносаву дапамагаюць таксама палачане Фёдар Камянкоў і Ігар Авезмамедаў. А вось на астатніх ланцугах “зялёнага канвееру” задзейнічаны свае работнікі. Славенскім агрэгатам валкуе травы Юрый Севярын, з айчыннымі ГВБ – Анатоль Малахоўскі і іх маладзейшы калега Артур Карабань. Наогул, моладзі сярод механізатараў “Маяка” хапае. На здрабненні і адвозцы зялёнай масы заняты трактарысты-машыністы Уладзімір Вашчанка, Станіслаў Малахаў, Яўген Кулянок, Мікалай Хвошч, кожны з якіх па гадах падыходзіць А.Ю.Анецьку ў сыны. І толькі вадзіцель МАЗа Васіль Аляксеевіч Алексяёнак сталым узростам выбіваецца з гэтага раду. Але не адносінамі да справы – усе працуюць з юнацкім запалам і энтузіязмам.

– Добрая ў нас моладзь, талковая, – хваліць работнікаў Антон Юльянавіч. – На пачатку сяўбы, напрыклад, ніхто з іх не меў вопыту работы з пасяўнымі агрэгатамі. Восенню ніякіх праблем не будзе, бо хлопцы самастойна авалодалі гэтым відам работ, вучылі адзін аднаго прама на полі. І хачу сказаць, што нават там, дзе сеялі першы раз, усходы не сорамна паказаць любому правяраючаму.

– Нічога не заробіш з-за маіх калег-канкурэнтаў, – жартуе Я.Кулянок пад іх дружныя ўсмешкі. – Калі крыху расслабішся на шляху ад траншэі да поля, дык абгоняць і першыя пад КВК прычэп падставяць, ніякай чаргі не захоўваюць. А Юльянавіча нашага таксама сфатаграфуйце, ён заслугоўвае!

Вось на такіх узаемных паважлівых адносінах грунтуецца тут арганізацыя працы. Затое калі А.Ю. Анецька сказаў хлопцам, што трэба будзе парабіць да цёмнага, каб скончыць вялікі ўчастак паміж меліярацыйнымі каналамі, механізатары дружна адказалі “Зробім!” і хуценька разбегліся па кабінах.

З-за паломак не ўдзельнічае пакуль у касавіцы не толькі другі кормаўборачны камбайн, а і трактарысты Уладзімір Шэдзько, які выдатна зарэкамендаваў сябе вясной на ўзворванні, і Сяргей Крывёнак, што вызначыўся высокай выпрацоўкай і добрасумленнымі адносінамі на падсеве траў, унясенні мінеральных угнаенняў. Так што для паспяховага вырашэння задач па корманарыхтоўцы на “Маяку- Ушацкім” ёсць усё – граматныя спецыялісты, талковыя механізатары, скрытыя рэзервы і яўнае жаданне працаваць, падмацаванае здаровай канкурэнцыяй.

Д.Раманоўскі.

←Бывший главный архитектор Бобруйска приговорён к трём годам колонии за взятки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика