Поход в лес пока откладывается. В Ушачском районе действует запрет на посещение лесов

Источник материала:  
22.06.2018 — Разное

“У мінулыя выхадныя прайшоў дождж, магчыма, сітуацыя змянілася і рашэнне аб забароне наведвання лясоў адменена?”

Пытанне нашага чытача мы пераадрасавалі інжынеру па ахове і абароне лесу ДЛГУ “Ушацкі лясгас” Івану Сяргеевічу ШУГАЛЕЮ.

– Прайшоўшыя дажджы мелі лакальны характар і толькі прыбілі пыл. Пагроза лясных пажараў застаецца, узгаранне можа ўзнікнуць з-за невялікай іскры. Знаходзіцца ў лясных масівах можна толькі там, дзе ёсць спецыяльна абсталяваныя месцы адпачынку, стаянкі. Нельга заязджаць на ўсе лясныя дарогі (за выключэннем дарог агульнага карыстання праз лясы) і самастойна адкрываць апушчаныя шлагбаумы на з’ездах.

Даведацца, у якіх рэгіёнах забаронена наведванне лясоў, можна на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі – www.mlh.by – у рубрыцы “Правілы паводзін у лесе”. Тут публікуецца спецыяльная інтэрактыўная карта Беларусі, на якой чырвоным колерам пазначаны рэгіёны, дзе на дадзены момант дзейнічае забарона. Акрамя таго, інфармацыю можна знайсці на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (www.mchs.gov.by), а таксама ў спецыяльным мабільным дадатку “МНС. Дапамога побач”.

←Бывший главный архитектор Бобруйска приговорён к трём годам колонии за взятки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика