Спаборнічаюць санітарныя дружыны

Источник материала:  
22.06.2018 — Разное

Спаборнічаюць санітарныя дружыны

14 камандаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна сустрэліся на пляцоўцы ў лясным масіве Караліна, каб праверыць сваю гатоўнасць да работы ў выпадку розных надзвычайных сітуацый.

Традыцыйна спаборніцтвы пачаліся з жараб’ёўкі і праходзілі ў пяць этапаў. Кожная санітарная дружына атрымала свой нумар і ацэначны маршрутны ліст.

У ходзе першага этапу было прадэманстравана табельнае аснашчэнне грамадзянскіх фарміраванняў і ўменне ім карыстацца. У выніку, члены сандружыны прыводзілі ў рабочае становішча санітарныя насілкі, а таксама выконвалі нарматыў па надзяванні процівагаза на сябе і ўмоўнага паражонага. На другім этапе судзейская камісія ацэньвала дзеянні камандаў ва ўмоўным ачагу камбінаванага паражэння. Асабовы састаў санітарных дружын працаваў у ватна-марлевых павязках або рэспіратарах. Неабходна было не толькі правесці выратавальныя работы, а і адшукаць паражоных і аказаць першую медыцынскую дапамогу. Для праходжання трэцяга і чацвёртага этапаў удзельнікам неабходна было прыгадаць алгарытм дзеянняў у ачагах хімічнага паражэння і інфекцыйнага захворвання, пры гэтым працаваць прыйшлося з прымяненнем індывідуальных сродкаў абароны. Пяты этап – тэарэтычны конкурс.

Ацэнку на этапах давалі спецыялісты – работнікі цэнтральнай раённай бальніцы, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Дружыны спаборнічалі з запалам, таму што кожнай хацелася быць лепшым санітарным фарміраваннем грамадзянскай абароны раёна. Тытул пераможцы заваявала каманда Стаўбцоўскіх электрычных сетак. Другое месца замацавалі за сабою ўдзельнікі каманды ДЭУ № 62, трэцяе – удзельнікі каманды Стоўбцыгаза.

– Спаборніцтвы паказалі, што санітарныя фарміраванні грамадзянскай абароны раёна ў цэлым падрыхтаваны да любых нечаканасцяў, – падвёў вынікі начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Ілюшын, – а ўсе недахопы, якія прынеслі штрафныя ачкі, будуць імі вывучаны і ў бліжэйшы час ухілены.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

←Смерть любимого от рака, стычка с бандитом и нападки на президента Америки. Яркие факты о Мерил Стрип

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика