Пад Светлагорскам у Бярэзіне патануў падлетак

Источник материала:  
21.06.2018 15:20 — Разное
Пад Светлагорскам у Бярэзіне патануў падлетак
Фота: БЕЛТА

У Бярэзіне ў Светлагорскім раёне патануў 16-гадовы падлетак, паведамляе ranak.me.

Трагедыя адбылася 20 чэрвеня. Хлопец прыехаў у вёску Судовіца з Мінска да бабулі. Разам з прыяцелямі ён пайшоў купацца на рэчку ў забароненым месцы — каля былога летніка "Дружба". Вартаўнік прагнаў школьнікаў, звярнуўшы ўвагу на забарону. Тады падлеткі перабраліся ў іншае месца, дзе таксама не дазволена купацца. 

У нейкі момант хлопец пайшоў пад ваду недалёка ад берага. 

Цела падлетка шукаюць вадалазы-ратавальнікі.

←Падарожжа па родным краі. Новаандрэеўка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика