У пошуку знаёмага і незнаёмага
Сёння цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Свіслачы стаў пляцоўкай, адкуль дзеці ўзялі накірунак і пайшлі за сапраўднымі прыгодамі.
Шмат дзяўчынак і хлопчыкаў сабралася, каб паўдзельнічаць у квэст-гульні “Мой горад, знаёмы і незнаёмы”. У цэнтры дзеці падзяліліся на каманды і атрымалі заданні. Удзельнікам патрэбна было знайсці апісаныя аб’екты архітэктуры, помнікі і сфатаграфавацца каля іх, а таксама адказаць на пытанні.
Усе каманды хутка справіліся з пастаўленымі задачамі. Першымі прыйшлі навучэнцы СШ № 2 – “Арлы”, за імі – гімназісты “Зоркі”, і фінішыравалі рабяты СШ № 3 – “Апошнія героі”. Усе каманды атрымалі сертыфікаты і заахвочвальныя падарункі ад РК ГА БРСМ, а таксама салодкія гасцінцы ад цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Свіслачы.
Сняжана ЖУРНЕВІЧ.
Фота аўтара.