У Жлобінскім раёне падчас тушэння ляснога пажару загінуў ратавальнік
21.06.2018 11:11
—
Разное

Яўген Стральчэня. Фота: 112.by
У Жлобінскім раёне падчас тушэння ляснога пажару загінуў ратавальнік, сяржант унутранай службы Яўген Стральчэня. Трагічнае здарэнне адбылося 20 чэрвеня каля вёскі Лесань. Ратавальнік страціў прытомнасць. Як інфармуе прэс-служба МНС, рэанімацыйныя мерапрыемствы праводзілі спачатку ратавальнікі, а пасля — работнікі "хуткай". Аднак выратаваць жыццё не змаглі.
Прычына смерці Яўгена Стральчэні высвятляецца.