Антынаркатычнае заканадаўства, магчыма, змякчаць

Источник материала:  
21.06.2018 — Разное

Пра гэта паведаміў “Раённаму весніку” падчас прыёму грамадзян у Чэрвені дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Атрошчанка:

Антынаркатычнае заканадаўства, магчыма, змякчаць– Наконт змен у антынаркатычнае заканадаўства паступае вельмі шмат зваротаў, у тым ліку — і да дэпутацкага корпусу. Маці, жонкі, сваякі асуджаных просяць перагледзець крымінальныя справы і знізіць ім тэрміны пакарання. Але ёсць і звароты, у якіх сваякі пацярпелых ад гэтых злачынстваў асоб патрабуюць пакінуць дзеючае антынаркатычнае заканадаўства ў сіле і нават зрабіць яго больш жорсткім, ажно да прымянення смяротнага пакарання.
У дачыненні да змяненняў у артыкул 328 Крымінальнага кодэксу, які тычыцца незаконных аперацый з наркотыкамі, плануецца знізіць межы па тэрмінах. Калі зараз за абарот наркотыкаў з мэтай збыту пагражае ад 5 да 8 гадоў пазбаўлення волі, то прапануецца ўстанавіць межы ад 3 да 8 гадоў.
За такое ж злачынства, здзейсненае групай асоб, у буйным памеры ці раней асуджанымі за наркотыкі, зараз караюць пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў. Гэтую планку таксама прапануецца знізіць: ад 6 да 15 гадоў. А канфіскацыю маёмасці, якая прымяняецца ў дадатак да тэрміну, магчыма, заменяць на штраф.
Плануецца, што адпаведны законапраект будзе разгледжаны ў першым чытанні ўжо на гэтай сесіі.

Занатаваў Ігар АДАМОВІЧ.

←Лагерь «Олимпия» работал в Беняконской школе (Видео)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика