Веласіпед у пад’ездзе – лёгкая нажыва

Источник материала:  
21.06.2018 — Разное

За пяць месяцаў бягучага года ўчынена 14 крадзяжоў веласіпедаў, з іх сем – у Стоўбцах, прычым, як правіла, з пад’ездаў шматкватэрных дамоў па вуліцах Міру, Цэнтральнай і Свярдлова.

У шасці з 14-ці крадзяжоў прысутнічаў свабодны бесперашкодны доступ да веласіпеда. Кінутыя без нагляду на вуліцы, у пад’ездзе або двары і пры гэтым не абсталяваныя замком, яны становяцца прадметам лёгкай нажывы. Устанавіць злачынцу бывае не заўсёды проста, таму што пацярпелыя звяртаюцца ў міліцыю праз суткі, двое, а то і пазней (з 14 крадзяжоў устаноўлены асобы, якія іх учынілі, толькі ў чатырох выпадках). Акрамя таго, раённы аддзел міліцыі нагадвае пра тое, што востра стаіць праблема пакідання веласіпедаў, дзіцячых калясак на лесвічных маршах, пляцоўках, у калідорах, што не толькі стварае перадумовы да крадзяжу, але і загрувашчвае месцы агульнага карыстання. За данае парушэнне прадугледжаны штраф да 30 базавых велічынь.

У сувязі з гэтым аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі пераканаўча просіць грамадзян праяўляць пільнасць і прымаць меры да забеспячэння захаванасці сваёй маёмасці, своечасова паведамляць у дзяжурную часць міліцыі па тэл. 102 аб учыненні крадзяжу.

Аддзяленне крымінальнага вышуку нагадвае, што для раскрыцця фактаў крадзяжоў веласіпедаў важна выконваць наступныя правілы: захоўваць дакументы, якія пацвярджаюць факт пакупкі веласіпеда і ўтрымліваюць звесткі аб ім; перапісаць і захаваць нумары дэталяў, зрабіць фотаздымак веласіпеда з мэтай яго ідэнтыфікацыі; не захоўваць веласіпед у тамбуры ці пад’ездзе; не перадаваць яго ў часовае карыстанне староннім асобам; выкарыстоўваць спецыяльныя ўстройствы для блакіроўкі нават у тым выпадку, калі веласіпед пакідаеце на вуліцы на непрацяглы час, і фіксаваць да агароджы не толькі раму, а і адно з колаў; па магчымасці пакідаць веласіпед у сектары агляду камер відэаназірання. Нельга набываць веласіпед пры адсутнасці дакументаў на яго.

Раённы аддзел унутраных спраў

←«Раньше такую компанию и на порог не пустили бы». Как разработчики роботов вошли в ПВТ без юристов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика