Небяспека ад п’янага вадзіцеля

Источник материала:  
21.06.2018 — Разное

На дарогах Мінскай вобласці і нашага раёна з 14 па 18 чэрвеня прайшоў комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ па віне асоб у стане алкагольнага ап’янення, а таксама без вадзіцельскага пасведчання.

Алкаголь з’яўляецца адной з частых прычын дарожна-транспартных здарэнняў і стварае пагрозу для жыцця і здароўя ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Цяжкасць наступстваў такіх ДТЗ значна вышэй у параўнанні з іншымі аварыямі.

За пяць месяцаў бягучага года ў Мінскай вобласці затрыманы 1599 нецвярозых вадзіцеляў, з іх 87 – паўторна на працягу года, за што ў адносінах да іх былі ўзбуджаны крымінальныя справы. Таксама затрыманы 3680 вадзіцеляў, якія не мелі права кіравання. На Стаўбцоўшчыне выяўлены 56 п’яных вадзіцеляў і 143 асобы, якія кіравалі транспартным сродкам без вадзіцельскага пасведчання.

Якая адміністрацыйная адказнасць за гэта прадугледжана? За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення або перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмову ад праходжання агляду прадугледжана пазбаўленне права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на тры гады. Таксама парушальнік караецца штрафам ад 1225 да 2450 рублёў. За паўторнае кіраванне на працягу года ў нецвярозым стане разам з крымінальнай адказнасцю чакае і канфіскацыя транспартнага сродку (незалежна ад таго, каму ён належыць).

За кіраванне транспартным сродкам без вадзіцельскага пасведчання пагражае штраф у памеры ад 122,5 да 490 рублёў, пры паўторным парушэнні на працягу года – штраф да 1225 рублёў або 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Калі вы ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане алкагольнага ап’янення або які не мае права кіравання, паведаміце пра гэта ў дзяжурную часць па тэлефоне 102.

Дзмітрый ЯЎСЕЙЧЫК, старшы дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ райаддзела міліцыі

←Для официальных гостей Евроигр-2019 в Минске выделят отдельные полосы движения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика