На базе Кореличского РУП ЖКХ состоялся республиканский семинар-учеба по охране труда

Источник материала:  
20.06.2018 — Разное

На базе Кореличского РУП ЖКХ состоялся республиканский семинар-учеба по охране труда

Тое, што ў аснове бяспекі работнікаў любога прадпрыемства ляжыць строгае выкананне правілаў аховы працы, у чарговы раз абмяркоўвалася на выязным рэспубліканскім семінары-вучобе “Дзень аховы працы на базе прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі”. Семінар прайшоў на базе Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў.

У семінары прынялі ўдзел каля 40 чалавек: прадстаўнікі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, намеснікі кіраўнікоў упраўленняў ЖКГ аблвыканкамаў, спецыялісты па ахове працы ўпраўленняў ЖКГ аблвыканкамаў, старшыні і тэхнічныя інспектары працы абласных камітэтаў прафсаюзаў і іншыя.

Пачаўся семінар на Навагрудчыне, дзе яго ўдзельнікі наведалі станцыю сарціроўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў, вытворчасць водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі г. Навагрудка, а таксама лазню па вул. Ваўчэцкага.

Каля 12 гадзін дня ўдзельнікі семінара прыбылі на Карэліччыну, дзе першым аб’ектам наведвання стала станцыя пад’ёму №2 па вул. Чэхава, 9. Асноўнай тэмай дакладу начальніка ўчастка водаправода і каналізацыі Карэліцкага РУП ЖКГ Мікалая Іванавіча Сіўко стала забеспячэнне выканання работ па ачыстцы рэзервуара чыстай вады на станцыі пад’ёму №2 у адпаведнасці з патрабаваннямі аховы працы.

Але што такое тэарэтычныя веды без практыкі? Бадай што, нічога. Менавіта таму ўдзельнікам семінара-вучобы было прапанавана ўбачыць усю паслядоўнасць выканання работ. Зразумела, што асноўны акцэнт рабіўся на выкананне работнікамі Карэліцкага РУП ЖКГ патрабаванняў аховы працы. Кіраўнік вытворчасці работ Анатолій Брэган і брыгада ў складзе слесараў-рамонтнікаў Аляксандра Бусько, Аркадзія  Русака, Валянціна Шастака і слесара аварыйна-аднаўленчых работ Уладзіміра Тананкі паказалі на практыцы, як ажыццяўляецца ачыстка рэзервуара чыстай вады на станцыі пад’ёму №2 г.п. Карэлічы.

На базе Кореличского РУП ЖКХ состоялся республиканский семинар-учеба по охране труда

На базе Кореличского РУП ЖКХ состоялся республиканский семинар-учеба по охране труда

На базе Кореличского РУП ЖКХ состоялся республиканский семинар-учеба по охране труда

Другім пунктам прыпынку ўдзельнікаў рэспубліканскага семінара-вучобы стала кацельня па вул. Гастэлы, 46. Аб арганізацыі аховы працы работнікаў пры выкананні рамонтных работ па ачыстцы ўнутранай паверхні нагрэву катла расказаў начальнік участка ацяпляльных кацельняў і цеплавых сетак  Уладзімір Іванавіч Сап’янік. На практыцы ўсю паслядоўнасць работ пад кіраўніцтвам майстра кацельнай гаспадаркі Аляксандра Шманая прадэманстравалі аператары кацельнай Сяргей Клышэўскі і Андрэй Коваль.

Удзельнікамі рэспубліканскага семінара-вучобы “Дзень аховы працы на базе прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў” далі высокую ацэнку прафесіяналізму работнікаў Карэліцкага РУП ЖКГ.

– На двух аб’ектах, якія мы наведалі ў Карэліцкім раёне, работнікі мясцовага РУП ЖКГ паказалі свой прафесіяналізм і адказнае стаўлення да выканання патрабаванняў аховы працы, – адзначыў намеснік міністра ЖКГ Беларусі Генадзій Аляксеевіч Трубіла. – Работнікі РУП ЖКГ раёна працавалі зладжана і паслядоўна. На семінары сабраліся прадстаўнікі з усёй рэспублікі, і я ўпэўнены, што кожны змог вынесці для сябе нешта карыснае, пераняць вопыт Карэліцкага раёна. Трэба зразумець, што структура аб’ектаў ЖКГ і віды работ на іх паўтараюцца. Парушэнні таксама адны і тыя ж. Таму наша асноўная задача – вынесці для сябе лепшыя прыклады выканання тых ці іншых працэсаў у адпаведнасці з патрабаваннямі аховы працы, каб у будучым працаваць з магчымымі прычынамі, але не са страшэннымі наступствамі парушэнняў правіл аховы працы.

 

Аксана ЯНУШ.

Фота і відэа аўтара.

←МВД Украины предложило вернуть уголовную ответственность за контрабанду

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика