Праздник ко Дню медицинского работника состоялся в Докшицах

Источник материала:  
19.06.2018 — Разное

Праздник ко Дню медицинского работника состоялся в Докшицах
Урачыстасць з нагоды Дня медыцынскага работніка адбылася напрыканцы мінулага тыдня ў ККЗ “Іскра”. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня райвыканкама Алег Пінчук.

Словы ўдзячнасці за важную і неабходную для жыцця кожнага чалавека працу выказаў кіраўнік раёна. Алег Леанідавіч пажадаў самім медыцынскім работнікам здароўя, анёла-ахоўніка і цярплівых пацыентаў, якія б аддавалі належную павагу прафесіі доктара.

Граматай раённага выканаўчага камітэта за самаадданую працу была ўзнагароджана акушэр-гінеколаг, загадчык паліклінікі Валянціна Вешторт, Удзячнасцю – медсястра тэрапеўтычнага аддзялення Святлана Кароткая.

Свае шчырыя пажаданні калегам адрасаваў галоўны ўрач ЦРБ Сяргей Кубар і ўручыў Ганаровыя граматы ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама ўрачу-афтальмолагу Наталлі Клімавай і медсястры інфекцыйнага аддзялення Бягомльскай раённай бальніцы Меланні Валько.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ядвіга Шульгат адзначыла высокі ўзровень арганізацыі прафсаюзнай работы і актыўны ўдзел калектыву ў раённых мерапрыемствах. Уручыла граматы і падарункі старшыні прафкама ЦРБ Святлане Малюжанец і прафарганізатару Бягомльскай РБ Зоі Трахінінай.

У гэты дзень граматамі і ўдзячнасцямі Докшыцкай ЦРБ за добрасумленную працу былі адзначаны яшчэ амаль чатыры дзясяткі чалавек, сярод якіх урачы, фельчары, медсёстры, санітаркі, вадзіцелі, прадстаўнікі адміністрацыі. Яшчэ адным падарункам да свята стала канцэртная праграма беларускага спевака Дзмітрыя Смольскага.

НА ЗДЫМКУ (злева направа): Ганаровай граматай і ўдзячнасцю ЦРБ узнагароджаны медыцынскія сёстры Крулеўшчынскай участковай бальніцы Таццяна Майсяёнак і Таццяна Дайлідзёнак.

Тэкст і фота
Наталлі НАВІЦКАЙ.

←В США за сутки убили двух известных рэперов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика