У верхнядзвінскіх лясах заўважаны ведзьмакі
Паўдзельнічаць у спаборніцтвах і конкурсах, сустрэцца з сябрамі прыехалі адзінаццаць каманд з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Тэматыка злёту абавязвала каманды падрыхтавацца не толькі ў тэхнічным плане – турысты мусілі паказаць веды аб прыродзе і гісторыі спорту свайго краю, яго этнаграфіі і фальклору, увасобіць нацыянальныя адметнасці ў афармленні лагера, касцюмах і нават у кулінарыі.
Асобныя ўзнагароды ўдзельнікам начных прыгодаў былі ўручаны з улікам маскарадных касцюмаў і некаторых уражлівых момантаў гульні. Было б грэшна не ўзнагародзіць, напрыклад, тых страшыдлаў, якія напужалі мірных грамадзян, што ехалі на ліснянскі беражок. Калі наперарэз легкавушцы, што каціла лясной дарожкай, раптам пад поўняй выскачылі жахлівыя істоты, па наваколлі разнеслася гучнае “Чэрці!!!” – і іншамарка паказала свае здольнасці імгненна развярнуцца на 180 градусаў на карэністай дарожцы, набраўшы затым 100 км/г за лічаныя секунды!
(Падрабязней у «ДП»)