Дажджы і пахаладанне зменяць цёплае надвор’е на тэрыторыі раёна

Источник материала:  
19.06.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Дажджы і пахаладанне зменяць цёплае надвор’е на тэрыторыі раёна

У наступныя некалькі дзён будзе сонечна і без ападкаў, а бліжэй да выхадных надвор’е зменіцца: прагназуюць дажджы і зніжэнне тэмпературы.

Сёння, 19 чэрвеня, удзень па Нясвіжскім раёне метэаролагі прагназуюць да 23 градусаў цяпла, начная тэмпература будзе каля 13…15 °С са знакам “+”. Будзе пахмурна з праясненнямі.

У сераду чакаецца яснае надвор’е і да +25 °С удзень, ноччу — да +13 °С. Ападкі ў гэты дзень не прагназуюцца.

У чацвер, 21 чэрвеня, будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е, начная тэмпература складзе +15…+18 °С, удзень паветра прагрэецца да +28 °С. Паўднёва-заходні вецер — каля 5 метраў за секунду. Ноччу магчымы кароткачасовы дождж.

А вось ужо на пятніцу метэаролагі абяцаюць жыхарам Нясвіжчыны воблачнае без праясненняў надвор’е і ападкі на працягу сутак, дзённая тэмпература складзе ўсяго  да 17 градусаў вышэй за нуль, начная не перавысіць 10 °С са знакам “+”.

Пра надвор’е на выхадныя мы абавязкова паведамім пазней.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

←Вулкан Килауэа продолжает поглощать Гавайи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика