Прафсаюзны прыём у Давыд-Гарадку

Источник материала:  
19.06.2018 — Разное

Прафсаюзны прыём у Давыд-Гарадку
У пятніцу на мінулым тыдні з рабочай  паездкай на Століншчыне пабываў старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Андрэевіч Мурашкін.

Лідар абласнога прафсаюзнага руху разам са старшынёй раённага аб’яднання Міхаілам Захаравічам Карплюком, спецыялістамі абласнога аб’яднання прафсаюзаў – галоўным прававым інспектарам працы Ірынай Яўгенаўнай Міхновіч і галоўным тэхнічным інспектарам працы Паўлам Аляксандравічам Фядотавым наведалі ААТ “Давыд-Гарадоцкі электрамеханічны завод” і філіял ААТ “Берасцейскі пекар” Давыд-Гарадоцкі хлебазавод, дзе азнаёміліся з вытворчасцю, умовамі працы і быту працаўнікоў.

Не засталіся па-за ўвагай выязной брыгады і пытанні кантрактнай сістэмы найму, тэрмінаў выплаты заработнай платы, водпускаў, а таксама пытанні прыёму і звальнення, аховы працы і іншыя працоўныя моманты.

Акрамя таго на абодвух прадпрыемствах быў праведзены прыём грамадзян.

Двое рабочых цікавіліся, ці можна водпуск падзяліць не на дзве, а на некалькі частак.

Маладая супрацоўніца цікавілася, калі можна ўзяць дадатковыя тры дні водпуску, якія прадугледжаны кантрактам з нагоды ўзяцця шлюбу: да вяселля ці пасля?

Па тэлефоне прасілі растлумачыць, ці правамернае пакаранне за дысцыплінарны праступак вымовай і пазбаўленнем прэміі.

Усе, хто прыйшоў на прыём ці звярнуўся па тэлефоне, атрымалі вычарпальныя адказы.

Галіна

 ГАШЧУК

Фота  аўтара

 

←КТО ТАКОЙ НОТАРИУС?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика