У Мінску п'яны аўтамыйшчык на скрадзеным аўтамабілі ўчыніў ДТЗ

Источник материала:  
18.06.2018 17:29 — Разное
У Мінску п'яны аўтамыйшчык на скрадзеным аўтамабілі ўчыніў ДТЗ
Здымак з архіву.

У Мінску п'яны аўтамыйшчык на скрадзеным аўтамабілі ўчыніў ДТЗ. 25-гадовы мужчына ўцёк, але пазней быў затрыманы.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Завадскога РУУС сталіцы Таццяна Маісеева, уладальніца аўтамабіля "Mazda CX-5" перадала яго супрацоўнікам аўтамыйкі для хімчысткі салона. Але адзін з іх вырашыў з'ездзіць на чужой машыне за сваёй дзяўчынай. Ён не толькі не меў пасведчання кіроўцы, але і быў у стане алкагольнага ап'янення. Пасля дарожна-транспартнага здарэння аўтамабіль быў аб'яўлены ў вышук, як скрадзены. Неўзабаве яго знайшлі ў кювеце. Пошукам аўтамыйшчыка займаліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

У адносінах маладога чалавека за ўгон машыны распачалі крымінальную справу. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Таксама былі складзены некалькі пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Адзначаецца, што раней аўтамыйшчык да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

←Сближение законодательств России и Беларуси и равные права граждан. Что обсудили на встрече союзных парламентариев в Бресте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика