Отделение скорой медицинской помощи в Миорах

Источник материала:  
18.06.2018 — Разное
>

Отделение скорой медицинской помощи в Миорах Аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі цяпер у гаспадарчым корпусе новай цэнтральнай раённай бальніцы. Знаходжу яго па машынах, азначаных чырвонай паласой з лічбай 103. Іх дзве: прывычны зялёны УАЗік і белая “ГАЗель-бізнес” ГАЗ-322173. Адрозніваюцца не толькі колерам, новы аўтамабіль прыкметна большы па памерах. Чым яшчэ?

— Райвыканкам уручыў сертыфікат на набыццё гэтай машыны хуткай медыцынскай дапамогі пры афіцыйным адкрыцці гарадка новай цэнтральнай раённай бальніцы, — расказвае вадзіцель Мікалай Пазняк. — Мы ёй ужо карыстаемся. Поўнапрывадная, з абодвума вядучымі мастамі, а значыць, высокапраходная па сельскай бездаражы. Больш сучасны рухавік аб’ёмам 2,7 літра, які адпавядае патрабаванням Еўра-4, на старой ён 2,5 літра і Еўра-2. Важна, што матор вынесены ўперад, а не размяшчаецца ў салоне побач з вадзіцелем. Таму кабіна атрымалася больш камфортнай, цёплай яна будзе зімой, ёсць печ абагрэву.


Отделение скорой медицинской помощи в Миорах Умяшчальны салон Мікалай Пазняк дапамагае прадэманстраваць фельчару выязной брыгады Таццяне Адамёнак. У ім трывала прымацаваны два мяккія крэслы для суправаджаючых медыкаў і для хворых. Асноўнае месца займае сумешчаная з насілкамі каталка. Яна трывала фіксуецца, але таксама вельмі лёгка выкатваецца з кузава на колцах. Пры цвёрдым дарожным пакрыцці ёй можна карыстацца непасрэдна як каталкай, у іншым выпадку здымаецца верхняя частка — лёгкія насілкі. Ды не простыя. На іх прадугледжана пераносіць як ляжачых, так і сядзячых хворых. Пры патрэбе можна прыпадняць галаву ці ногі.


Отделение скорой медицинской помощи в Миорах Гаспадарка Таццяны — медыцынскае абсталяванне. Яно размешчана зручна, у асобных шафах. У адной замацаваны два кіслародныя балоны, на паліцы вышэй — невялікі пераносны кіслародны апарат. У скрыні ў канцы салона шыны, патрэбныя пры пераломах і траўмах. Бліжэй да кабіны знайшлося месца таму, што выкарыстоўваецца часцей: дэфібрылятар для сардэчнікаў; мяшэчак Амбу для вентыляцыі лёгкіх; родавая ўкладка на выпадак прыняцця родаў у дамашніх умовах; сучасны кардыёграф “Аксіон”; небулайзер для інгаляцый. Тут жа — сумка-халадзільнік для прэпаратаў і тэрмасумка, а па сутнасці грэлка для раствораў, якая дзейнічае ад электрасістэмы машыны.


— Ніякага параўнання з начыннем УАЗіка, — падводзіць вынік фельчар. У яе ў руках застаецца толькі ранейшы рабочы чамаданчык з наборам самых запатрабаваных інструментаў і лячэбных прэпаратаў.


Са зручнасцямі новай машыны хуткай медыцынскай дапамогі ўжо пазнаёміліся першыя хворыя. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

←Иранская классическая музыка прозвучит в понедельник в БГЭУ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика