На пажары ў Бабруйску сабака выратаваў дзяўчынку

Источник материала:  
18.06.2018 12:32 — Разное
На пажары ў Бабруйску сабака выратаваў дзяўчынку
Фота: mchs.gov.by

Сабака выратаваў на пажары дзяўчынку. Здарэнне адбылося 15 чэрвеня ў Бабруйску.

Як паведамляе прэс-служба МНС, у 14.51 бабрускім ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у інтэрнаце на Моладзевым бульвары.

Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі дым, які ішоў з акна на першым паверсе. У інтэрнаце — 150 жылых блокаў, зарэгістравана ў ім 550 жыхароў.

На момант пажару ў блоку была дачка гаспадароў з сабакам. Жывёла адчула пах дыму і брэхам паведаміла дзяўчынцы пра небяспеку. Дзіцё выбегла на калідор і паклікала на дапамогу.

Агонь знішчыў халадзільнік, пашкодзіў маёмасць у памяшканні, падкапціў маёмасць у блоку. Пацярпелых пры здарэнні няма. 

З другога паверху супрацоўнікі МНС па лесвічнай клетцы эвакуявалі 9 чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей. 

Меркаванай прычынай пажару называюць кароткае замыканне халадзільніка.

←Новый питомец дома: уход за хомячком

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика