Зламыснікі папрасілі бульбы…

Источник материала:  
18.06.2018 — Разное

Трагедыяй закончыўся прыход у дом да 89-гадовага жыхара вёскі Дзенісы двух незнаёмых мужчын.

Да адзінокага дзядулі, які жыве наводшыбе, яны завіталі нібыта з мірным візітам – папрасілі насыпаць бульбы. Вясковец падзяліўся тым, што мае. А потым яны вярнуліся да яго, каб «аддзячыць» разбойным нападам.

Адзін з іх ударыў дзядулю нажом, потым пацярпелага прывязалі да крэсла. Незнаёмцы пачалі выварочваць шафы. Шукалі грошы. Знайшлі немалую суму, якую той ашчаджаў з пенсіі. Калі ўцякалі, абрэзалі ў доме тэлефонны кабель, каб гаспадар не змог паведаміць пра здарэнне ў міліцыю. Але яму ўдалося вызваліцца і, з кіёчкам, пераадолець адлегласць да суседкі.

– Адзін з падазроных быў затрыманы міліцыяй у той жа дзень каля Івянца, другі – на наступны дзень у Капыльскім раёне. Абое ўзяты пад варту, – паведаміла следчы раённага аддзела Следчага камітэта Таццяна Мінцель.

Падазроныя – гэта мужчыны 1970 і 1971 гадоў нараджэння, раней судзімыя, якія прыехалі з Мінска з мэтай працаўладкавання пастухамі ў мясцовую гаспадарку. Адзін з іх, каторы наносіў удары нажом, год таму вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, прычым адбываў там пакаранне за аналагічнае злачынства – разбойны напад. Мужчынам пагражае пазбаўленне волі.

А пацярпелы дзядуля праз чатыры дні памёр у бальніцы…

Пр

←Всё по-честному. Белорусы затеяли блокчейн-революцию в науке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика