У Белавежскай пушчы кіроўца “Таёты” ўрэзаўся ў дрэва
16.06.2018 11:35
—
Разное
Фота: МНС
У Белавежскай пушчы кіроўца “Таёты” спрабаваў аб’ехаць на лясной дарозе дзікую жывёлу і ўрэзаўся ў дрэва. ДТЗ адбылося ўдзень 15 чэрвеня каля вёскі Камянюкі Камянецкага раёна — машыну вынесла ў кювет. На месца здарэння выязджалі супрацоўнікі МНС, каб вызваліць дэблакаванага ў салоне машыны кіроўцу.
Аўтамабіль атрымаў істотныя механічныя пашкоджанні. Кіроўца, хлопец 1992 года нараджэння, перададзены брыгадзе хуткай і шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці, перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.
Па факце дарожнага здарэння ДАІ праводзіць праверку.