Работники Докшицкого ПМС отмечают профессиональный праздник

Источник материала:  
16.06.2018 — Разное

Работники Докшицкого ПМС отмечают профессиональный праздник

(Злева направа) не збаўляюць тэмпаў і якасна выконваюць работу ўкладчыкі дрэнажу майстар Анатоль Шкелка, брыгадзір Канстанцін Рамашоў, машыніст экскаватара Андрэй Мацюш і трубаўкладчык Уладзімір Дабравольскі.

Работа прадпрыемства меліярацыйных сістэм у разуменні многіх людзей – гэта абслугоўванне каналаў і асушэнне балоцістай мясцовасці. Аднак, адзначае галоўны інжынер Докшыцкага ПМС Мікалай Карпека, спектр спраў нашмат шырэйшы: у яго ўваходзяць і будаўніцтва, і добраўпарадкаванне, і аказанне дапамогі і паслуг іншым арганізацыям, а таксама насельніцтву раёна. Убачыўшы, як непрывабныя на першы погляд мясціны пераўтвараюцца ў дагледжаныя сельскагаспадарчыя ўгоддзі, пераканаўшыся, як цесна супрацоўнічаюць меліяратары з рознымі прадпрыемствамі і ўстановамі, разумееш: іх праца вельмі нялёгкая, але разам з тым высакародная і стваральная.

На сённяшні дзень колькасць работнікаў ПМС, якое ўзначальвае Уладзімір Шульгат, складае 67 чалавек. Але і такі параўнальна невялікі калектыў, дарэчы, дастаткова малады, паколькі штогод папаўняецца новымі спецыялістамі, здольны вырашаць любыя задачы, якія ставяцца перад ім.
На тэхнічным абслугоўванні прадпрыемства знаходзяцца меліярацыйныя сістэмы плошчай 19201 гектар. Плошча асушаных сельскагаспадарчых земляў на сённяшні дзень складае 24186 гектараў. З іх належыць рэканструкцыі 3819 гектараў. Калі больш падрабязна, то на балансе арганізацыі меліярацыйныя каналы працягласцю 1438,6 кіламетра, 18 шлюзаў-рэгулятараў, 20 мастоў, 74 трубарэгулятары, 603 трубапераезды, дзве насосныя станцыі, дамбы працягласцю 21,3 кіламетра і 207,3 кіламетра дарог.
Любую работу спецыялісты ПМС выконваюць якасна і з веданнем справы. У мінулым годзе меліяратарамі ачышчана ад заілення 52 кіламетры каналаў, знішчана кустоўя паабапал іх на працягу 27 кіламетраў, зведзена гербіцыдамі на 40 кіламетрах, праведзена абкошванне 730 кіламетраў меліярацыйных каналаў. Актыўна працуюць дрэнажнікі: за мінулы год работнікі гэтых звенняў уклалі 50,3 кіламетра дрэнажу, прамылі – 23,2 кіламетра. Праведзены рамонт меліярацыйнай сістэмы “Поня” на тэрыторыі ААТ “Таргуны” і ДП “АграБераснёўка”, рэканструкцыя меліярацыйнай сістэмы “Вяршкі” на тэрыторыі ДП “АграСітцы” – іх агульная плошча складае 380 гектараў. Зараз прадпрыемствам вядуцца работы па рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы Якуба Коласа на тэрыторыі ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”.
Адміністрацыя ПМС, адзначае галоўны інжынер, заўсёды ідзе насустрач старшыням сельвыканкамаў па добраўпарадкаванні: часцей за ўсё гэта знос і захаванне нежылых трухлявых пабудоў. Акрамя гэтага, аказваюцца паслугі і насельніцтву, кожны месяц на суму прыкладна тры тысячы рублёў: транспартныя і па нарыхтоўцы і дастаўцы дроў.
Дырэктар КДУП “Докшыцкае ПМС” Уладзімір Шульгат лічыць, што яго арганізацыя для раёна незаменная. І гэта аб’ектыўна: такога парку спецыялізаванай тэхнікі не мае ніводнае прадпрыемства. На балансе ПМС знаходзяцца 4 экскаватары, 6 бульдозераў, трал для перавозкі тэхнікі, 11 трактароў, 4 самазвалы (з іх два з прычэпамі), пад’ёмны кран. Ніводная з адзінак тэхнікі не прастойвае.
– Што такое меліярацыя? – разважае Уладзімір Іванавіч. – Гэта паляпшэнне структуры зямель увогуле, акультурванне ворыўных, павышэнне іх урадлівасці. Таму ў пэўнай ступені мы робім свой уклад ва ўмацаванне харчовай бяспекі раёна і краіны ў цэлым. Парадак на зямлі – тут таксама ёсць доля заслугі прадпрыемства. Галоўную ролю ў дасягненні добрых вынікаў іграе, вядома ж, чалавечы фактар. Калі гаварыць пра калектыў ПМС, то самых шчырых слоў падзякі за добрасумленную працу заслугоўвае кожны, без выключэння, работнік. Прыклад у працы паказваюць машыніст бульдозера Станіслаў Лапіч, механізатар Аляксандр Пярэдня, вадзіцелі Уладзімір і Андрэй Модалі, прараб Барыс Семяшчонак, рабочы зялёнага будаўніцтва Максім Явід. Выдатна спраўляюцца са сваімі абавязкамі звяно па абкошванні меліярацыйных каналаў на чале з Алегам Дукам, у склад якога ўваходзяць Уладзімір Яцкоўскі, Юрый Майсіевіч, Аляксандр Сіняўскі, а таксама звяно па прамыўцы закрытага дрэнажу ў складзе Мікалая Труса, Аляксандра Ярыжанца і Анатоля Цераха.
Напярэдадні прафесійнага свята хочацца выка­заць падзяку работнікам і ветэранам прадпрыемства за прафесіяналізм і адданасць справе, пажадаць моцнага здароўя, поспехаў у працы, сямейнага дабрабыту.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

←Бывшего главу предвыборного штаба Трампа Манафорта взяли под стражу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика