П'янага кіроўцу на палаючым трактары выявіла міліцыя ў Расонскім раёне

Источник материала:  
15.06.2018 19:41 — Разное
П'янага кіроўцу на палаючым трактары выявіла міліцыя ў Расонскім раёне
Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

У Расонскім раёне мужчына ездзіў на палаючым трактары. Падрабязнасці інцыдэнту агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.

Здарэнне адбылося ўвечары 14 чэрвеня. У міліцыю затэлефанаваў намеснік дырэктара ААТ "Расонскі аграсервіс" і паведаміў, што непадалёк ад вёскі Люцікава гарыць трактар ​​МТЗ 1523.3, які належыць прадпрыемству.

Калі міліцыя прыбыла на месца здарэння, то пабачыла, што трактар загарэўся падчас руху. За рулём быў нецвярозы 39-гадовы трактарыст ААТ "Расонскі аграсэрвіс". Агляд паказаў 1,91 праміле алкаголю ў яго крыві. На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол.

На прадпрыемстве трактар ​​выкарыстоўваўся для падвозу вады, тэхагляд ён прайшоў сёлета ў сакавіку. Пры пажары трактар, які каштаваў каля 44 тысяч рублёў, згарэў. Пацярпелых няма.

Мяркуецца, што прычынай загарання стала тое, што падчас руху трактар быў у рэжыме стаяначнага тормаза.

←Лукашенко поздравил председателя Китайской Народной Республики Си Цзиньпина с 65-летием

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика