Жыхарку Светлагорска падазраюць у забойстве госці
Фота: sk.gov.by
Крымінальную справу аб забойстве расследуе ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці.
8 чэрвеня ў Светлагорску знайшлі цела жанчыны без вопраткі са шматлікімі целавымі пашкоджаннямі. Вопратку жанчыны неўзабаве знайшлі ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад цела.
Па падазрэнні ў забойстве праваахоўнікі затрымалі 53-гадовую жыхарку Светлагорска. Падчас следства выявілася , што загінулая — 59-гадовая жыхарка Светлагорска. Яна часта заходзіла ў госці да затрыманай. Напярэдадні жанчыны пасварыліся, пасля чаго гаспадыня стукнула госцю. Тая памерла пасля ўдару.
Следчыя высвятляюць усе акалічнасці здарэння. Яны даследуюць рэчавыя доказы, вывучаюць лад жыцця пацярпзагінулай і падазраванай. Прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку судова-медыцынская і генатыпаскапічная.
53-гадовую жанчыну ўзялі пад варту.