16 чэрвеня ў Беларусі чакаюцца дажджы
15.06.2018 16:41
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У суботу, 16 чэрвеня, на большай частцы Міншчыны, Гомельшчыны, Магілёўшчыны і Віцебшчыны чакаюцца дажджы. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. У асобных раёнах па ўсходзе краіны прагназуюцца навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра будзе +11...+17 градусаў. Удзень чакаецца ад 15 да 21 градуса вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 22-26 градусаў цяпла.