Расіянін застрэліў былую жонку, адстрэльваўся ад паліцыі, а пасля ўчыніў суіцыд
15.06.2018 10:39
—
Разное
Фота: novokuznetsk.su
У расійскім горадзе Новакузнецку 46-гадовы мужчына з рэўнасці застрэліў каля офіса былую жонку, а пасля забарыкадаваўся ў памяшканні і, па адной з версій, адстрэльваўся ад паліцыі. Пазней ён учыніў суіцыд.
Як інфармуе сайт novokuznetsk.su, напярэдадні ўвечары ў мужчыны быў канфлікт з былой жонкай. І раніцай ён прыйшоў са стрэльбай (яе, нібыта, скраў у калегі) да офіса, у якім яна працавала (юрыдычнай кампаніі "Цэнтр абароны правоў аўтамабілістаў"). У жанчыну ён стрэліў на вуліцы і яна ад атрыманых ранаў памерла. Пасля гэтага зламыснік зайшоў у офіс на першым паверсе. Была інфармацыя, што ён узяў закладнікаў. Пакуль рыхтаваўся штурм, мужчына застрэліў сябе.