На выходных па поўдні Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы

Источник материала:  
14.06.2018 14:34 — Разное
На выходных па поўдні Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы
Фота: БЕЛТА

На выходныя па паўднёвым усходзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Па словах супрацоўнікаў Белгідрамета, аблокі, якія ідуць з Украіны, прынясуць ападкі на поўдзень нашай краіны. 

У пятніцу чакаецца паўночна-ўсходні ўмераны вецер, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы і зранку будзе +11...+17 градусаў. У другой палове дня слупок тэрмометра падымецца да 17-23 вышэй за нуль, па захадзе — да 25 градусаў цяпла.

У суботу месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Уначы тэмпература паветра чакаецца 10-17 градусаў вышэй за нуль. Удзень сіноптыкі абяцаюць ад 18 да 25 са знакам "плюс", па паўднёвым усходзе будзе на пару градусаў цяплей.

У нядзелю, 17 чэрвеня, у асобных раёнах Беларусі пройдуць кароткія летнія дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы тэрмометр пакажа 11-17 са знакам "плюс", удзень прагназуецца ад 22 да 28 цяпла.

У панядзелак надвор'е Беларусі стане фармаваць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы. Уначы ў асобных раёнах па захадзе краіны, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Уначы чакаецца +12...+19 градусаў. Удзень прагназуецца 20-27 градусаў цяпла, па поўдні — да 29 вышэй за нуль.

←Детство цивилизации начинается с игрушек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика