Някляеў: «Давайце не будзем стаяць збоку»

Источник материала:  
14.06.2018 13:36 — Разное


Алесь Лiпай: фота: Радыё Свабода
Паэт і палiтык Уладзімір Някляеў – пра ператрус у кватэры кіраўніка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алеся Ліпая.

«Рэжым доўжыць расправу з усім і ўсімі, што жыве ў беларускім свеце не з ягонай ласкі, – пiша ён у Facebook. – З незалежнымі прафсаюзамі, з незалежнымі СМІ… Вось узяліся служкі рэжыму і за «БелаПАН» – адзін з самых аб'ектыўных і ўплывовых незалежных інфармацыйных рэсурсаў.

У свой час, каля распраўляліся з часопісам «Крыніца», дзе я быў галоўным рэдактарам, усе астатнія стаялі збоку і глядзелі: «Добра, што распраўляюцца не з намі…»

Дайшла чарга і да іх.

Так што давайце не будзем стаяць збоку. Нічога добрага не выстаім…»

←«Мужество – это когда человек не даёт страху смерти руководить своей жизнью». Каким запомнят Станислава Говорухина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика