Такі, як усе, але самы родны, самы прыгожы, самы сучасны, самы вясёлы, самы, самы, самы… горад нашага дзяцінства.

Гэтыя словы часта гучаць у Год малой радзімы ў кожным горадзе Беларусі. Але 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень аховы дзяцей, мы іх чулі ў адрас нашага горада Смалявічы. На цэнтральнай плошчы было шмат дзяцей, дарослых — святу дзяцінства не было канца. Але ж галоўнае свята для дашкалят адбылося ў сценах дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №6 г.Смалявічы “Вясёлка”. Там праходзіў фінал раённага музычнага фестывалю  творчасці дзяцей дашкольнага ўзросту “Малышы Смалявіччыны”. Музычны фестываль праводзіўся ў дзвюх намінацыях “Вакальная творчасць” і “ Танцавальная кампазіцыя”.

“МАЛЫШЫ СМАЛЯВІЧЧЫНЫ”

Музычны фестываль арганізаваны з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітых дзяцей у розных відах творчай дзейнасці, стварэння спрыяльных умоў для ранняга выяўлення  і раскрыцця творчага патэнцыялу дзяцей дашкольнага ўзросту.

Асноўныя задачы музычнага фестывалю — гэта выявіць дзяцей дашкольнага ўзросту, якія праяўляюць творчую актыўнасць і рэалізуюць яе ў асабістыя творчыя прадукты; забяспечыць узаемадзеянне ўдзель- нікаў у працэсе стварэння адукацыйнай прасторы для развіцця творчых здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту; забяспечыць умовы для прафесійнага ўдасканальвання педагагічных работнікаў, рас- паўсюдзіць вопыт работы сярод педагагічных работнікаў па развіццю творчых здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту. Арганізатарамі музычнага фестывалю з’яўляецца аддзел адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама. Удзел прымалі выхаванцы ўстаноў адукацыі Смалявіцкага раёна, якія рэалізуюць праграму дашкольнай адукацыі (УДА і НПК) ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў.

“МАЛЫШЫ СМАЛЯВІЧЧЫНЫ”

У фінал фестывалю выйшлі дзіцячыя калектывы з 9 устаноў дашкольнай адукацыі і навучальна-педагагічнага комплексу (далей НПК). Праграма музычнага фестывалю склалася так, што творы, якія гучалі ў зале, самі па сабе расказвалі пра нашу малую радзіму, наш горад: “Рамонкавае поле” (група “Непаседы” ДУА “Яслі-сад № 3 г.Смалявічы”), вакальная кампазіцыя “Па каменьчыках” (група “Вясёлка” ДУА “Яслі-сад пас.Акцябарскі”), танцавальная кампазіцыя “Беларусачка” (група “Пралескі” ДУА “Зарэчанскі дзіцячы сад”), танцавальная кампазіцыя “ Пчолкі ” (група “Карамелькі” ДУА “Яслі-сад в. Крывая Бяроза”), вакальная кампазіцыя “Наш горад” (група “Домісолька” ДУА “Яслі-сад №5 г.Смалявічы”). Тэма шчаслівага  дзяцінства гучала падчас вакальнай кампазіцыі “Дзяцінства” у выкананні Аляксея Хлебаўца (ДУА “Яслі-сад № 3 г.Смалявічы”), вакальнай кампазіцыі “Вясёлка жаданняў” у выкананні Аніты Гурэцкай (ДУА “Яслі-сад №1 г.Смалявічы”), танцавальнай кампазіцыі “Танец з шарамі” (група “Музычныя кнопачкі” ДУА “Яслі-сад №2 г.Смалявічы”), вакальнай кампазіцыі “ Ах, як хораша ў садку жывецца!” (група “Зорачкі” ДУА “Клянніцкі НПК д/с- СШ”), танцавальнай кампазіцыі “ Кураняты” (група “Кураняты” ДУА “Яслі-сад №6 г. Смалявічы “Вясёлка”).

Усе ўдзельнікі музычнага фестывалю хваляваліся: як дзеці, так і дарослыя: кіраўнікі ўстаноў, музычныя кіраўнікі і ўсе тыя, хто прымаў ўдзел у падрыхтоўцы гэтага цудоўнага свята. Радавалася за поспехі і таленты дашкалят кампетэнтнае журы ў складзе галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі, спорту і турызму Святланы Сяргееўны Гальмаковай, метадыста вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Маі Сяргееўны Ціхановіч.

Па выніках музычнага фестывалю ўсе ўдзельнікі атрымалі ўзнагароды ў выглядзе медалёў, а іх кіраўнікі ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама.

“МАЛЫШЫ СМАЛЯВІЧЧЫНЫ”

Вельмі прыемна было знаходзіцца ва ўтульным дзіцячым садку №6 “Вясёлка”, таму што тут панавала атмасфера добразычлівасці, ветлівасці, цудоўнага псіхалагічнага мікраклімату. А стварылі яго загадчык дзіцячай установы Інна Іванаўна Якуцэня, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Юлія Васільеўна Шымкевіч, вядучая фестывалю Вера Уладзіміраўна Мішчанка, музычныя кіраўнікі Алена Леанідаўна Ліпская, Марына Віктараўна Ворса. Умовы надвор’я спрыялі таму, каб дзеці маглі пагуляць на ўтульных сучасных пляцоўках, пазнаёміцца адзін  з адным, а дарослым — парадавацца за шчаслівае дзяцінства.

Галіна САДОЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад №5  г.Смалявічы”.

На фотаздымках: моманты музычнага фестывалю “Малышы Смалявіччыны”

Фота з архіва ДУА “Яслі-сад №5 г. Смалявічы”.

Информацию читайте в номере 173-176 от  13.06.2018 г.