З летнім камфортам

Источник материала:  
14.06.2018 — Разное

З надыходам лета расце патрэбнасць у паслугах электрасувязі. Сувязісты гатовы адказаць навінкамі і акцыямі, якія гарантуюць карыстальнікам камфорт, зручныя і выгадныя прапановы.  

Падрабязней пра гэта мы гутарым з начальнікам участка продажаў Стаўбцоўскага занальнага вузла электрасувязі Таццянай САЛАВЕЙ.

– З наступленнем сонечных дзён многія з задавальненнем адпраўляюцца за горад – на дачу, у вёску да бацькоў – і, нярэдка, праводзяць там часу больш, чым дома. З новым пакетам паслуг «ЯСНА-35 Дом + Дача» можна карыстацца сучаснымі тэлекамунікацыйнымі паслугамі дома і камфортна праводзіць час на дачы разам з эфірным тэлебачаннем ZALA. Менавіта наяўнасць эфірнага тэлебачання – адрозненне новага пакета. З ім можна заўсёды быць у курсе апошніх падзей у краіне і свеце, глядзець любімыя перадачы і фільмы ў выдатнай лічбавай якасці нават за рысай горада.

– Ёсць тэхнічныя абмежаванні для падключэння новага пакета?

– Пакет «ЯСНА-35 Дом + Дача» прадастаўляецца абанентам, фізічным асобам, якія падключаны па тэхналогіі GPON, пры знаходжанні домаўладання ў зоне пакрыцця эфірным тэлевізійным вяшчаннем. Для абанентаў, фізічных асоб, якія падключаны па тэхналогіі xDSL (домаўладанні якіх знаходзяцца ў зоне пакрыцця эфірным тэлевізійным вяшчаннем), кампанія «Белтэлекам» прапануе пакет паслуг «Сямейны-4 Дом + Дача». Зручнасць пакетных дадаткаў «ЯСНА-35 Дом + Дача» і «Сямейны-4 Дом + Дача» заключаецца ў тым, што плата за паслугі ажыццяўляецца на адзіны асабовы рахунак па авансавым прынцыпе. Зразумела, што гэтае сучаснае зручнае рашэнне дазваляе карыстацца тэлефоннай сувяззю, доступам да сеткі інтэрнэт і тэлебачаннем па выгадных цэнах.

Падключыць новыя пакеты паслуг можна ў сэрвісным цэнтры Белтэлекама. Заказваць дадатковыя паслугі (тэматычныя ТВ-пакеты, турбакнопку і т. п.) абаненты могуць у кабінеце карыстальніка, сэрвісным цэнтры, а з нядаўняга часу – і праз дадатак «Мой Белтэлекам». Новы мабільны дадатак дазваляе абаненту самастойна не толькі падключаць і адключаць паслугі, а і ажыццяўляць змену тарыфнага плана, атрымліваць інфармацыю аб стане асабовага рахунку і папаўняць яго, атрымліваць звесткі аб акцыях, што праводзяцца, і т. п.

– Што ў вашым «маладзёжным» пакеце?

– Працягваецца перыяд бясплатнага тэставага вяшчання дадатковага пакета «Больш ТВ» SMART ZALA. У састаў пакета ўвайшло 11 тэлеканалаў розных жанраў, якія прыцягнуць увагу самай шырокай аўдыторыі. Пры падключэнні гэтага пакета ўсе члены сям’і знойдуць у ім штосьці цікавае. Да прыкладу, для юных гледачоў «Больш ТВ» прапануе каналы «Мульт», Cartoon Network, Boomerang, для моладзі – Russian Musicbox (SD-версія). У гэты пакет уключаны таксама забаўляльна-пазнавальныя каналы, такія як «Тэхна-24″, «Мая планета», «Сарафан», «Навука», «Настоящее страшное телевидение» (НСТВ) і Eureka. Падключыць дадатковы пакет «Больш ТВ» могуць абаненты (фізічныя асобы) базавага пакета «Канапа ТВ» тэлебачання SMART ZALA адным са зручных для іх спосабаў: у сэрвісным цэнтры, кабінеце карыстальніка або з дапамогай дадатку «Мой Белтэлекам».

– Важнае і актуальнае пытанне – забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі дзяцей у сетцы інтэрнэт.

– Думаю, гэта можна зрабіць з дапамогай паслугі «Бацькоўскі кантроль». Яна працуе на аснове сістэмы FortiGuard, база якой утрымлівае больш за 100 мільёнаў сайтаў. Паслуга гібка настройваецца: калі блакіроўка непажаданай інфармацыі патрабуецца непастаянна, яе ў любы момант можна ўключыць або адключыць у кабінеце карыстальніка ці з дапамогай мабільнага дадатку «Мой Белтэлекам». Плата за паслугу спаганяецца толькі за тыя перыяды, калі вы ёю карысталіся.

ГутарылаТаццяна ПЯТКЕВІЧ

←Новым премьером Грузии может стать министр финансов Бахтадзе - СМИ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика