Мая малая радзіма - ліпнішкаўская зямля, мясціны з шырокімі палямі, шаўковымі травамі. Летнімі, сонечнымі дзянькамі на вёсцы распачынаецца праца па нарыхтоўцы сена. Творчы калектыў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі дзяржаўнай установы культуры "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу" запрашае ўсіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння, цікава і весела правесці свой вольны час 16 чэрвеня 2018 года ў 16:00 гадзін на свяце "Ліпнішкаўскія сенакосы" у аграгарадку Ліпнішкі.
У праграме свята:
16:00 - Урачыстае адкрыццё свята:
Танцавальна - музычная замалёўка "Сенакосная пара".
16.30 - Адкрыты рэгіянальны конкурс па ручным сенакашэнні "Касец-2018" у рамках Года малой радзімы.
17:00 - Канцэрт калектываў аматарскай творчасці аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Бердаўка Лідскага раёна.
18:00 - Творчы канцэрт калектываў аматарскай творчасці Воранаўскага раёна.
19:00 - Падвядзенне вынікаў конкурсу.
19:20 - Дэфіле - шоу "Доўгая каса - дзявочая краса"
- аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Ліпнішкі.
19:40 - Гульнёвая праграма "Вясёлая кабета запрашае"- сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Морына
20:10 - Эстрадны канцэрт салістаў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу".
21.00 - 22.00 - Дансінг-шоў праграма "Сена маладое"
На працягу свята працуюць: падворкі "Сялянская трапеза"; майстар-класы па кляпанні касы "Кляпанне касы", па пляценні вянкоў "Вянок-вяночак", па вырабе лялек "Траўніца"; гандлёвыя палаткі; дзіцячыя атракцыёны; выстаўкі-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Госці маюць магчымасць частавацца юшкай і шашлыкамі.