Пад Магілёвам перакулілася маршрутка, пацярпелі чатыры пасажыры
Фота: uvd.mogilev.by
У ДТЗ пад Магілёвам пацярпелі чатыры чалавекі, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Аўтааварыя здарылася 12 чэрвеня каля 12.40. Маршрутнае таксі маркі "Фальксваген Крафтар" рухалася з магілёва ў напрамку Гомеля. Каля вёскі Сідаравічы Магілёўскага раёна 53-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў у правы кювет і перакуліўся.
Чатыры пасажыры атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў лякарні. Паведамляецца, што пацярпелі 56-гадовы жыхар Магілёва (закрытая чэрапна-мазгавая траўма, выцятая рана); 20-гадовая жыхарка Рагачоўскага раёна Гомельшчыны (удар аддзела пазваночніка); 31-гадовая жыхарка Гомеля (закрытая чэрапна-мазгавая траўма, удар пляча); 30-гадовы жыхар украіскага Херсона (траўма паяснічнай вобласці).
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.