А цяпер — слова кіраўніку…

Источник материала:  
13.06.2018 — Разное

А цяпер — слова  кіраўніку…
Асноўнае пытанне, разгледжанае на штотыднёвай апаратнай нарадзе, — узровень заработнай платы на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна. Як падкрэсліў напачатку размовы старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў, “узровень заработнай платы – гэта мэта нашай работы. Гэта – і дабрабыт людзей, і паступленні ў раённы бюджэт”.
Старшыня райвыканкама вырашыў увесці ў практыку разгляд асноўных пытанняў пры непасрэдным удзелу куіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання. На гэты раз трымалі справа­здачу кіраўнікі ДЭУ-77, ДБУ-20, прадпрыемства грамадскага харчавання, аўтобуснага парка, УКВП “Камунальнік”, УКВП “Водаканал”, філіяла “Дамачай”, УКП “Бытпаслугі”, аддзела па адукацыі (па выніках работы чатырох месяцаў гэта – аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Даведзенае райвыканкамам заданне па росту заработнай платы імі не выконваецца, прычым, узровень заробкаў у гэтых працоўных калектывах ніжэй сярэднераённага ўзроўню. Пры гэтым увага звернута на апераджальны рост прадукцыйнасці працы, таму што заработная плата павінна быць заробленай.
Аналіз росту прадукцыйнасці працы і сярэдняй заработнай платы быў падрыхтаваны ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Як падкрэсліў глава раёна Дзмітрый Бачкоў, аналіз паказ­вае, што не ўсе кіраўнікі, спецыялісты разумеюць, якім чынам можна матываваць працу работнікаў: “За лічбамі перасталі бачыць лю­дзей у частцы іх прафесіяналізму і майсэрства”.
Аддзелу арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама сумесна з прафсаюзамі даручана правесці кадравую дыягностыку, у тым ліку і па ўзроўні кваліфікацыі работнікаў.
Узровень прадукцыйнасці працы, узровень кваліфікацыі работнікаў, узровень заработнай платы працаўнікоў – гэтым пытанням будзе ўдзяляцца пастаянная ўвага. Гэта тыя “тры кіты”, ад якіх залежаць паспяховыя вынікі дзейнасці кожнага працоўнага калектыву і, па вялікаму рахунку, сацыяльна-эканамічнае развіццё ­Крычаўшчыны.
Дасудовае фінансавае аздараўленне сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – яшчэ адно пытанне, якое знаходзіцца на пастаянным кантролі старшыні райвыканкама. Вядзе гэты напрамак рабочая група, у якую ўвахо­дзяць работнікі аддзелаў і служб райвыканкама, спецыялісты ўпраўлення па сельскай гас­падарцы і харчаванні райвыканкама.
Значная ўвага на апаратнай нарадзе была ўдзелена пытанням навядзення парадку на зямлі, у прыватнасці, зносу пустуючых дамоў у горадзе і сельскіх населеных пунктах. Вынікі за пяць месяцаў сведчаць, што арганізацыя работы ў дадзеным накірунку недастатковая. Сістэмная работа і каардынатар – вось што патрабуецца ў першую чаргу.
Старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў агучылі праблемныя пытанні, якія патрабу­юць першачарговага вырашэння, — рамонт дарог, знішчэнне баршчавіка Сасноўскага і інш.
Арганізацыя аздараўлення школьнікаў у канікулярны час, бяспечныя летнія канікулы – галоўная задача на дадзены момант аддзела па адукацыі райвыканкама, а для раённай арганізацыі БРСМ – арганізацыя летняй занятасці моладзі, актыўная і эфектыўная работа студатрадаў.
На апартнай нарадзе таксама былі разгледжаны пытанні арганізацыі самазанятасці насельніцтва, будаўніцтва жылля і сянажных траншэй, правядзення маніторынгу зон масавага адпачынку ля вадаёмаў і шэраг іншых.
Таццяна Іўкіна.

←Прыз вярнуўся на МТФ «Вялікі Двор»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика