Славутыя землякі Пiншчыны. Васіль Васільевіч Шапялевіч

Источник материала:  
13.06.2018 — Разное
>

Славутыя землякі Пiншчыны. Васіль Васільевіч Шапялевіч
Васіль Васільевіч Шапялевіч, вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук, аўтар навуковых даследаванняў па галаграфіі ў фотарэфрактыўных крышталях, лаўрэат  прэміі НАН Беларусі.

Васіль Васільевіч Шапялевіч нарадзіўся 2 сакавіка 1945 года ў вёсцы Каўняцін Лагішынскага раёна Пінскай вобласці (цяпер Лагішынскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці).

У 1961 годзе Васіль Шапялевіч скончыў з медалём Лагішынскую сярэднюю школу. Паступіў у Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна на спецыяльнасць «Фізіка», які скончыў у 1969 годзе. З 1964 па 1967 гады праходзіў службу ў Савецкай арміі. Пасля заканчэння інстытута працаваў настаўнікам у Сташанскай сярэдняй школе Пінскага раёна.

У 1974–1975 гадах працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце. З 1975 года В. В. Шапялевіч – у аспірантуры пры Інстытуце фізікі АН БССР. У 1974 годзе Васіль Васільевіч абараніў дысертацыю на спашуканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук “Электромагнитные волны в поглощающих оптически активных кристаллах”.

З 1975 года В. В. Шапялевіч працаваў у Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Н. К. Крупскай (з 2006 г. – Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна): 1975–1976 гады – загадчык кафедры фізікі, 1976–1987 гады і з 2005 года – загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі, у 1992–1998 гадах – прарэктар па навуковай рабоце.

У 1994 годзе В. В. Шапялевіч абараніў доктарскую дысертацыю “Дифракция световых волн на фазовых решетках в гиротропных средах”, а ў 1996 годзе атрымаў званне прафесара.

Аўтар болей за 300 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у т. л. вучэбных дапаможнікаў і манаграфій. Напрамкі навуковых пошукаў звязаны з запісам галаграм у крышталях. Узначальвае навуковую школу. 8 аспірантаў пад яго кіраўніцтвам абаранілі кандыдацкія дысертацыі.

Сярод шматлікіх узнагарод можна адзначыць наступныя: «Выдатнік народнай асветы Беларускай ССР» (1982), «Выдатнік асветы СССР» (1985), «International Man of 2000/2001 year» (Міжнародны біяграфічны цэнтр, Кембрыдж, Вялікабрытанія), «The most influential scientist of decade» (Амерыканскі біяграфічны інстытут, 2001), «The person of year» (Амерыканскі біяграфічны інстытут, 2003), лаўрэат першай прэміі імя Ю. І. Астроўскага ў вобласці галаграфіі і інтэрферометрыі (Фізіка-тэхнічны інстытут імя А. Ф. Іофэ РАН, 2003), лаўрэат прэміі імя акадэміка Ф. І. Фёдарава (НАН Беларусі, 2011).

Пра вучонага можна сказаць: і фізік, і лірык. Акрамя праблем тэатрэтычнай фізікі Васіль Васільевіч даследуе фальклор і дыялект роднай вёскі Каўняцін. Мае некалькі навуковых публікацый па праблемам вывучэння фальклору і асаблівасцей гаворкі роднай вёскі. Ім сабрана болей 150 тэкстаў старадаўніх песень, запісаных у жыхароў гэтай вёскі. Аўтар зборніка вершаў «Каля паэзіі» і тэкстаў некалькіх песень.

←Ученые зарегистрировали падение среднего уровня IQ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика