Ратавальнікі дэблакавалі пасажыра самалёта, які зваліўся пад Гроднам

Источник материала:  
12.06.2018 16:00 — Разное
Ратавальнікі дэблакавалі пасажыра самалёта, які зваліўся пад Гроднам
Фота: БЕЛТА

У самалёце, які зваліўся ў прыгарадзе Гродна, былі два чалавекі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.

Як паведамлялася, лёгкі аднаматорны самалёт зваліўся каля вёскі Каробчыцы каля 14.00. 

Па словах ратавальнікаў, самалёт Zlin 42M 1975 года выпуску зрабіў аварыйную пасадку. Пілот выбраўся з яго самастойна. А пасажыра супрацоўнікі МНС дэблакавалі з дапамогай спецыяльнага інструменту. Абодва чальцы экіпажу быді шпіталізаваныя пасля агляду медыкаў. 

Самалёт пры аварыйнай пасадцы быў дэфармаваны. 

Паведамляецца, што ён дыслакаваўся на аэрадроме Караліна. Ён належыць авіятару-аматару. Паводле папярэдніх звестак, самалёт адправіўся ў пробны палёт у раёне абласнога аэраклуба.

←Беларуское AR-приложение для подбора лака для ногтей попало на Product Hunt

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика