З гаўбца шматпавярхоўкі ў Віцебску зваліўся адзінаццацігадовы хлопчык
11.06.2018 19:28
—
Разное
Фота: БЕЛТА
11-гадовы хлопчык зваліўся з гаўбца шматпавярховіка ў Віцебску. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.
Каля 16.15 мінакі паведамілі, што на тэхнічным гаўбцы пятага паверха аднаго са шматпавярховікаў па вуліцы "Праўды" вісіць дзіця. Пакуль на месца здарэння прыбылі спецыяльныя службы, хлопчык ужо ляжаў на брыльку пад'езда. У цяжкім стане яго даставілі ў рэанімацыю, дзе дзіця памёрла.
На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група Кастрычніцкага РАУС. Праваахоўнікі высвятляюць усе акалічнасці здарэння.
Міліцыя просіць бацькоў, каб тыя нагадалі дзецям, што гульні на вышыні могуць быць смяротна небяспечнымі.