У Брагіне невядомы кінуў "кактэйль Молатава" ў мясцовую царкву

Источник материала:  
11.06.2018 20:24 — Разное
У Брагіне невядомы кінуў "кактэйль Молатава" ў мясцовую царкву
Фота: pixabay.com

Невядомы кінуў бутэльку з "кактэйлем Молатава" ў брагінскую царкву святога Мікалая. На шчасце, вялікага пажару не было, піша gomel.today.

Здарэнне адбылося ўначы 9 чэрвеня. Царква, праўда, не згарэла і нават не моцна пацярпела. Паведамляецца, што ад запальнай сумесці толькі крыху закурадыміліся сцены. 

Паводле інфармацыі gomel.today, на месцы злачынства знайшлі аскепкі шкла, пачак запалак і анучы, якія, магчыма, выкарыстоўваліся ў якасці кнота.

Праваахоўнікі шукаюць нападніка. Матывы ягонага ўчынку застаюцца нявысветленымі. 

←Коля Лукашенко попал в тренды китайского «Twitter’а»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика