Гамяльчанка, якая год не магла знайсці працу па спецыяльнасці, павесілася

Источник материала:  
11.06.2018 16:10 — Разное
Гамяльчанка, якая год не магла знайсці працу па спецыяльнасці, павесілася
Фота: pixabay.com

У Савецкім раёне Гомеля павесілася маці дваіх дзяцей. Перад смерцю 44-гадовая жанчына напісала запіску, піша сайт gomel.today

Трагічная гісторыя адбылася ўвечары ў нядзелю, 10 чэрвеня, у доме №39 па вуліцы Валгаградскай.

Жанчына павесілася ў сябе дома, у спальні.

Паведамляецца, што яна пражывала з мужам і двума дзецьмі. Суседзі кажуць пра сям'ю  як пра ўзорную. Па іх словах, муж і жонка нават не размаўлялі на павышаных танах.

Разам з тым ёсць інфармацыя, што гамяльчанка як мінімум год не магла знайсці працу па спецыяльнасці. Ёсць верагоднасць, што вымушанае беспрацоўе магло стаць адной з прычын дэпрэсіі ды трагічнага фіналу.

←5 советов для построения ИТ-карьеры после 30

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика