Час дзіцячых святаў

Источник материала:  
11.06.2018 — Разное

Напярэдадні Дня абароны дзяцей раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа імкнулася ахапіць увагай як мага больш маленькіх жыхароў раёна.

Яшчэ ў апошні тыдзень навучальнага года валанцёры разам са старшынёй арганізацыі Людмілай Петуховай арганізавалі свята для навучэнцаў школы-інтэрната. Канцэртная праграма была падрыхтавана выхаванцамі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, а падарункі – арганізацыяй Чырвонага Крыжа.

Днямі акцыя мела працяг у Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Валанцёры цэнтра творчасці дзяцей і моладзі пазнаёміліся з дзецьмі-інвалідамі, дапамаглі ім асвоіць новыя канструктары, што шчыра падаравала ім раённая суполка Чырвонага Крыжа.

Людміла Петухова таксама наведала шматдзетную сям’ю Андрукоў, у якой выхоўваецца дзіця-інвалід, перадаўшы сюды цацкі і абутак, дапамогу ў выглядзе гігіенічных сродкаў і прадуктаў.

Не абышлося свята Дня абароны дзяцей без падтрымкі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Для ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў і ўдзельнікаў мерапрыемства таксама былі перададзены падарункі і сувеніры.

Час дзіцячых святаў

Час дзіцячых святаў

Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтара і Арцёма ГУСЕВА.

←Делегация из Индии возложила цветы к Вечному огню в Минске: фотофакт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика