На пляжах ужо ажыўлена

Источник материала:  
11.06.2018 — Разное

У сувязі з паляпшэннем умоў надвор’я ўсё больш запатрабаванымі становяцца зоны адпачынку на водных аб’ектах.

Нагадаем, што іх у раёне сем. Гэта пляжы на рацэ Нёман і возеры ў Стоўбцах, на рацэ Нёман у раёне турбазы «Высокі бераг», на рацэ Нёман паблізу дзіцячага аздараўленчага лагера «Церамок», у аграгарадку Горкі, на возеры Кромань і возеры ў вёсцы Падгорнай. Пляжы абсталяваны ўсім неабходным для адпачынку: аўтастаянкай, ценявымі паветкамі (альтанкамі), малымі архітэктурнымі формамі (кабінкамі для пераапранання, лаўкамі), кантэйнернымі пляцоўкамі для збору цвёрдых камунальных адходаў, прыбіральняй. Таму задача кожнага адпачываючага – падтрымліваць парадак, не смяціць, прыбіраць за сабой пасля адпачынку.

У сваю чаргу з боку раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі за зацверджанымі зонамі адпачынку арганізаваны пастаянны кантроль у форме штотыднёвага назірання за санітарным утрыманнем прыбярэжных тэрыторый з адборам вады з адкрытых вадаёмаў для лабараторных даследаванняў, які будзе ажыццяўляцца на працягу ўсяго купальнага сезона. Усе даследаваныя пробы вады па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках адпавядаюць гігіенічным нарматывам, таму абмежаванняў ці забарон купання не было.

Звяртаем увагу, што купанне ў вадаёмах, на якіх не абсталяваны пляжы і не кантралюецца якасць вады, з’яўляецца небяспечным для здароўя. З надыходам гарачага надвор’я павышаецца рызыка захворванняў на вострыя кішэчныя інфекцыі, звязаныя з перадачай узбуджальнікаў праз харчовыя прадукты, з купаннем у адкрытых вадаёмах або выкарыстаннем вады з іх.

З мэтай прафілактыкі захворванняў на кішэчныя інфекцыі рэкамендуем не купацца ў месцах, дзе гэта забаронена, у выпадковых вадаёмах, не ўжываць ваду з невядомых крыніц, карыстацца вадой у заводскай упакоўцы, не браць на пляж прадуктаў, якія хутка псуюцца. Пры купанні ў вадаёмах не трэба дапускаць пападання вады ў рот.

На пляж бярыце толькі свежапрыгатаваныя прадукты ў індывідуальнай чыстай ўпакоўцы, гародніну і садавіну лепш узяць з сабой ужо вымытымі. Не забудзьце ваду ў бутэльках, аднаразовыя гігіенічныя сурвэткі для рук. Выконвайце простыя правілы асабістай гігіены.

Пры ўзнікненні сімптомаў вострай кішэчнай інфекцыі (павышэнне тэмпературы, ваніты, расстройства стулу, боль у жываце) неабходна неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

Кантроль за ўтрыманнем тэрыторый і ўладкаваннем зон адпачынку на вадаёмах у адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючых санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў, якасцю вады ў іх, а таксама за выкананнем рэкамендацый па ліквідацыі выяўленых парушэнняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства працягваецца.

Алена ЛОЙКА, загадчыца аддзела гігіены РЦГіЭ

←Как школам можно заказать форму в едином стиле для учеников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика