ВАЛЫНЕЦ Ігар Сямёнавіч – пракурор Пастаўскага раёна

Источник материала:  
08.06.2018 — Разное
>

ВАЛЫНЕЦ Ігар Сямёнавіч –  пракурор Пастаўскага раёна

Нарадзіўся 12 жніў­ня 1965 года ў г. Вілейка Мін­скай вобласці. Стаж працы ў сістэме органаў пракуратуры складае амаль 25 гадоў. Скончыў Украінскую юрыдычную акадэмію па спецыяльнасці «Правазнаўства».

Працоўную дзей­­насць пачынаў у Пастаўскім раёне — з 1994 па 1997 гг. працаваў следчым пракуратуры. З 1997 па 2004 гг. — пракурор Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. 2004-2006 гг. — памочнік пракурора Глыбоцкага раёна, 2006-2012 гг. — намеснік пракурора. У 2012 годзе заняў пасаду пракурора Глыбоцкага раёна.

Загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і па ўзгадненні з Пастаўскім райвыканкамам 16 мая 2018 года прызначаны пракурорам Пастаўскага раёна.

←Белорусская биатлонистка Надежда Писарева, завершившая карьеру, вышла замуж

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика