На Смаргоншчыне спаборнічалі вальшчыкі лясгасаў
Другі этап спаборніцтваў вальшчыкаў лесу быў праведзены ў гэты ж дзеннь на стадыёне дрэваапрацоўчага цэха “Бялкоўшчына”. Тут лесарубы спаборнічалі ў дакладнай распілоўцы бервяна, распілоўцы камбінаваным рэзам, абрэзцы вялікай колькасці сукоў на ствале дрэва. На выкананне ўсіх гэтых практыкаванняў неабходна было затраціць як мага менш часу.
Строгія суддзі сачылі за якасцю выконваемых работ, за парушэнні здымалі балы. Замеры праводзіліся пры дапамозе спецінструмента – штангенцыркуля, лінейкі і інш.
Пасля заканчэння спаборніцтваў былі падведзены вынікі, падлічаны балы. Пераможцам у агульным заліку стаў Анатоль Лукашэвіч з Будзёнаўскага лясніцтва. На другім месцы апынуўся Віктар Гайдукевіч з Граўжышкаўскага лясніцтва, на трэцім – Мар'ян Сяргей з Ашмянскага.
Вальшчыкаў лесу павіншаваў з добрымі вынікамі дырэктар лясгаса Аляксандр Шостак і ўручыў лепшым з іх граматы.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.