У Брэсце школьніца скінулася з даху дома перад апошнім экзаменам

Источник материала:  
08.06.2018 16:26 — Разное
У Брэсце школьніца скінулася з даху дома перад апошнім экзаменам
Здымак з архіву. Фота: sb.by

У Брэсце школьніца скінулася з даху 9-павярховага дома перад апошнім выпускным экзаменам. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары ў чацвер, а экзамен быў прызначаны на суботу. Як інфармуе БЕЛТА, 16-гадовая дзяўчынка загінула на месцы. Яе цела каля дома прыблізна ў 21:30 знайшлі прахожыя.

Прычыны ўчынку школьніцы высвятляюцца. Яна не пакінула ніякай перадсмяротнай запіскі. Адзначаецца, што сям'я дзяўчынкі характарызуецца станоўча.

Як інфармавала Еўрарадыё, у канцы траўня ў Брэсце з даху шматпавярховага дома скінулася 14-гадовая дзяўчынка.

←Экс-глава Миноблисполкома Батура о ресторане у Куропат: Весь мир такой. Жизнь продолжается

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика